Эмацыянальны водгук

- 10:15Актуально, На парадку дня

Прэзентацыя вучэбна-­метадычнага комплексу “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)” для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання прайшла ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы-гісторыкі, прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, інстытутаў развіцця адукацыі, настаўнікі гісторыі, у тым ліку кіраўнікі вучэбна-метадычных аб’яднанняў.

— Распрацавана канцэпцыя школьнай гістарычнай адукацыі, — адзначыла дырэктар НІА Валянціна Васільеўна Гінчук. — Дакумент будзе зацверджаны загадам міністра адукацыі. Школьная гістарычная адукацыя сёння разглядаецца не толькі з пункту гледжання вывучэння вучэбных прадметаў, а як сістэма, якая ўключае пазаўрочную работу, якую вядзе настаўнік гісторыі, у тым ліку факультатыўныя заняткі, пошукава-даследчую дзейнасць, гістарычныя гурткі і клубы, удзел у патрыятычных акцыях. 

З 1 верасня 2022/2023 навучальнага года вучні 9 класа асвойваюць вучэбны модуль “Вялікая Айчынная вайна”. Адзін са складнікаў модуля — вучэбная праграма факультатыўных заняткаў “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”. Для рэалізацыі праграмы распрацаваны вучэбна-метадычны комплекс з аднайменнай назвай, які ўключае вучэбны дапаможнік, вучэбна-метадычны дапаможнік, хрэстаматыю, атлас, рабочы сшытак. У выданнях разглядаюцца не толькі падзеі вайны, але і падзеі верасня — лістапада 1939 года і іх роля ў лёсе беларускага народа. На завяршальным этапе знаходзіцца і аналагічны ВМК для студэнтаў УВА.

— Названыя выданні — вынік шматгадовай працы аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам акадэміка НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Аляксандра Аляксандравіча Кавалені, — падкрэсліў начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Валянцінавіч Тамільчык. — ВМК выкарыстоўваецца ў агульнаадукацыйным працэсе з 2004 года і атрымаў высокую ацэнку прафесійнай гістарычнай супольнас­ці дзяржаў — удзельніц СНД. У 2022 годзе кампаненты ВМК былі абноўлены. У прыватнасці, у ім знайшлі адлюстраванне вынікі расследавання аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. 

 

Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 15 лістапада 2022 года.