Германія гатова ўзяць на сябе адказнасць

- 10:22Інфармацыйная гадзіна

Федэральны міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што падчас старшынства ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у 2016 годзе германскі бок будзе ўзмацняць дыялог, павышаць узровень даверу і бяспекі, паведамілі ў прэс-службе АБСЕ.

“Галоўнымі прыярытэтамі для Германіі будзе аднаўленне даверу сярод краін-удзельніц і падтрыманне намаганняў па дасягненні палітычнага вырашэння канфлікту ўнутры і вакол Украіны”, — цытуюць у АБСЕ заяву нямецкага міністра. У прэс-службе нагадалі, што непасрэдна Франк-Вальтэр Штайнмаер будзе старшынёй арганізацыі ў 2016 годзе.
Старшыня падкрэсліў, што Германія бярэ на сябе новую ролю ў гэтыя неспакойныя часы, калі ў Еўропе ўзнік настолькі сур’ёзны крызіс, што ён можа перарасці ў халодную вайну. “Германія гатова ўзяць на сябе гэтую адказнасць”, — заявіў Франк-Вальтэр Штайнмаер. Афіцыйная прэзентацыя праграмы прыярытэтаў Германіі як краіны — старшыні ў АБСЕ ў 2016 годзе будзе прадстаўлена на пасяджэнні Пастаяннага савета ў Вене 14 студзеня. У 2015 годзе ў АБСЕ старшынствавала Сербія, а менавіта першы намеснік прэм’ер-міністра міністр замежных спраў Івіца Дачыч.