Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без мабільных гаджэтаў і інтэрнэттэхналогій — настолькі трывала яны ўвайшлі ў нашу штодзённасць. Не стаў выключэннем і адукацыйны працэс ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Таму я ў сваёй педагагічнай дзейнасці, працуючы з вучнямі зоаветэрынарнага аддзялення, прымяняю адукацыйныя квестгульні разам з мабільнымі тэхналогіямі.