Маладыя лідары: зрабіць лепшым жыццё вакол сябе

- 11:22Дадатковая адукацыя

Рэспубліканскі савет па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы сродкамі дадатковай адукацыі” прайшоў 11—12 красавіка ў Віцебскай вобласці.

Першымі мерапрыемствамі ў двухдзённай праграме сталі выстава метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту ўстаноў адукацыі Полацкага раёна “Паспяховы я — паспяховая краіна” і сцяг-шоу “Сінявокая Віцебшчына вітае гасцей”. Дырэктар сярэдняй школы № 16 Полацка Ірына Зімніцкая прадставіла інфармацыйна-пазнавальны маршрут “Дадатковая адукацыя дзяцей і мола­дзі ў фармаце 3С: супрацоўніцтва, садружнасць, сутворчасць”. З парадкам дня і праблемным полем пасяджэння ўдзельнікаў савета азнаёмілі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі — начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мацюшонак і дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільчанка.

Важны складнік у грамадзянскім станаўленні дзяцей і падлеткаў— рэалізацыя сацыяльна значных і грамадскіх праектаў, дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў. Аб грамадзянскай сталасці полацкіх старшакласнікаў і падтрымцы ініцыятыў юных лідараў сведчыць плённая праца органаў школьнага самакіравання, дзіцячай палаты Полацкага раённага Савета БРПА, маладзёжнага парламента, структурных падраз­дзяленняў БРСМ. Безумоўным лідарам у фарміраванні матывацыі да пазнання, творчасці, працы, спорту, далучэння да каштоўнасцей і традыцый, культуры беларускага народа выступае Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі. З 1 верасня 2018 года ў яго структуры пачаў працаваць аддзел маладзёжнага лідарства і прасоўвання ініцыятыў, дзе акумулююцца шматлікія ідэі навучэнскага самакіравання і маладзёжнага парламента. Цэнтр дзяцей і моладзі з’яўляецца базай для раённых мерапрыемстваў у суботні дзень. Ідэя правядзення інтэлектуальных субот зыходзіла ад навучэнскіх саветаў цэнтра і полацкіх гімназій № 1 і № 2. Саветы старшакласнікаў сярэдняй школы № 1, базавай школы № 3, ясляў-сада — базавай школы № 11 ініцыіравалі праект “Прагноз суботняга дня”, накіраваны на прафілактыку супрацьпраўных паводзін дзяцей і падлеткаў. Адна з прыярытэтных задач, што стаяць перад установамі адукацыі, — навучыць падрастаючае пакаленне берагчы і захоўвац­ь традыцыі, шанаваць і развіваць багатую гісторыю і культуру роднага краю, канструктыўна ўдзельнічаць у яго жыцці і росквіце. У раёне планамерна рэалізуецца выхаваўчая сістэма “Мы — палачане” і краязнаўчы курс “Полацказнаўства”. У Год малой радзімы ажыццяўляецца агульнараённая ініцыятыва “Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся”. Вынікам маштабнага праекта “Вядомыя людзі Полаччыны” стаў зборнік дзіцячых эсэ пра землякоў, да якіх аўтарам хочацца быць падобнымі. Працягам такой работы можна назваць рэспубліканскі праект “Школа актыўнага грамадзяніна”. Пасля сустрэч сённяшніх навучэнцаў школ і гімназій з іх вядомымі выпускнікамі (сярод якіх, напрыклад, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка) саветы старшакласнікаў і члены маладзёжнага парламента вырашылі стварыць экспазіцыі “Нашы выпускнікі” ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі. Па выніках завяршэння гісторыка-даследчага праекта “Полацк вачыма дзяцей, або Горад у мініяцюры” юнымі даследчыкамі і педагогамі раёна былі адноўлены 26 гістарычных аб’ектаў Полаччыны (8 з іх — па гістарычных дакументах і гравюрах), а таксама створана калекцыя гістарычных касцюмаў эпохі Францыска Скарыны і комплекс касцюмаў “Сярэдневяковая сям’я”. Праект атрымаў працяг у фармаце абласнога конкурсу “Спадчына малой радзімы. Віцебшчына ў мініяцюры”. У 2018 годзе маладзёжны праект “Краіна майго дзяцінства” з поспехам дэманстраваўся на абласным свяце “Дажынкі-2018”. Пасля экскурсій у рэспубліканскую рэзідэнцыю школьнікі Полацка прапанавалі праект “Загарадная рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Полацку”. І гэтая ініцыятыва таксама ажыццявілася. Толькі сёлета полацкую рэзідэнцыю галоўнага навагодняга персанажа наведалі каля 2000 юных і дарослых прадстаўнікоў не толькі з гарадоў Беларусі, але і з Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі, Германіі. Традыцыйна ў снежні праводзіцца конкурс кінатворчасці “Мабіфільм: тут Радзімы маёй пачатак …”, у якім на цяперашні час прымаюць удзел юныя кінааператары і рэжысёры з усёй Віцебшчыны.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 43, 16 красавіка.

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара.