Паважаныя калегі! Дарагія бацькі, навучэнцы!
Сёння ў Дзень ведаў пачынаецца ваш шлях у 2023/2024 навучальны год. Ад імя Міністэрства адукацыі і ад сябе асабіста шчыра віншую з пачаткам навучальнага года.
Сустракаючы новы навучальны год, прынята падводзіць вынікі і ставіць задачы. Вынікі цэнтралізаванага экзамену і ўступнай кампаніі паказалі, што наша адукацыя якасная і даступная. Сёння незалежна ад таго, дзе вучыцца дзіця — у сельскай школе ці сталічнай гімназіі, яно атрымлівае добрыя веды і цудоўнае выхаванне. Нам ёсць чым ганарыцца — нашымі настаўнікамі і нашымі навучэнцамі.
Дарагія настаўнікі! Самая галоўная місія ўскладзена на настаўніка самім жыццём — навучыць і выхаваць чалавека, грамадзяніна, патрыёта. Адкрыць дзіцяці цудоўны свет ведаў, прабудзіць у ім павагу да роднай зямлі няпроста і ў той жа час вельмі лёгка. Лёгка тым педагогам, хто па-сапраўднаму любіць дзяцей і дзеліцца з імі сваім вопытам і ведамі.
Добрая адукацыя — залог паспяховай пуцёўкі ў жыццё і самарэалізацыі. Сёння тысячы выпускнікоў сталі студэнтамі і навучэнцамі ўніверсітэтаў і каледжаў. Вы не толькі пераадолелі першае сур’ёзнае выпрабаванне, але і выбралі справу, якой прысвеціце ўсё сваё жыццё. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму нашых педагогаў, майстроў, прафесарска-выкладчыцкага складу, студэнты і навучэнцы не толькі атрымаюць сучасныя веды і навыкі, але і, упэўнены, стануць высакакласнымі спецыялістамі.
Паважаныя калегі, дзякуй вам за тое, што ўмееце спалучаць адданасць высокім ідэалам, вернасць лепшым традыцыям айчыннай педагогікі, гатоўнасць ісці ў нагу з часам і весці за сабой сваіх вучняў!
Першакласнікам хачу пажадаць ісці па свеце ведаў з упартасцю і поспехам. Выпускнікам — падысці да заканчэння школы з вялікім багажом ведаў, выбраць будучую прафесію. А бацькам — цярпення і мудрасці!
Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, цікавага і насычанага на падзеі жыцця, радасных і шчаслівых перажыванняў. Няхай новы навучальны год стане паспяховым!
У добры шлях!
Андрэй ІВАНЕЦ,
міністр адукацыі