Мір без ДРСМД будзе іншым

- 11:15Інфармацыйная гадзіна

Расія супраць разбурэння Дагавора аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), але вымушана будзе адказваць, калі ЗША з яго выйдуць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

Расійскі лідар адзначыў, што амерыканскі бок не прадаставіў ніякіх доказаў нібыта парушэння Расіяй ДРСМД. “Спачатку ўсё ж такі амерыканскі бок заявіў аб тым, што ён мае намер выйсці з Дагавора аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці, а потым пачалі шукаць абгрунтаванні, чаму яны павінны гэта зрабіць, — адзначыў Уладзімір Пуцін. — Самае галоўнае абгрунтаванне — тое, што мы нешта парушаем. Пры гэтым, як звычайна, ніякіх доказаў парушэнняў з нашага боку не прадастаўляецца”.

Прэзідэнт РФ нагадаў, што ў 2002 годзе ЗША ў аднабаковым парадку выйшлі з Дагавора па супрацьракетнай абароне, які быў адным з краевугольных камянёў міжнароднай бяспекі ў цэлым. Цяпер, адзначыў Уладзімір Пуцін, адбываецца тое ж самае.

20 кастрычніка Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША выйдуць з ДРСМД. Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў назваў гэтае рашэнне небяспечным крокам, Вашынгтон раскрытыкавалі ў Берліне і Пекіне. Падтрымку ЗША выказаў Лондан, а НАТА ўсклала на Расію адказнасць за рашэнне Трампа.

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа 4 снежня па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін — удзельніц НАТА ў Бруселі заявіў, што Вашынгтон спыніць выкананне сваіх абавязацельстваў па ДРСМД, калі Расія на працягу 60 дзён не вернецца да выканання дагавора. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг дадаў, што альянс дае Расіі апошні шанс па выратаванні дагавора, інакш РФ давядзецца рыхтавацца “да міру без ДРСМД”.