У гэтую нядзелю нашы вочы і вушы прыліплі да блакітных экранаў: хто пераможа на дзіцячым “Еўрабачанні-2016”?
Мы ўсе хварэлі за яго, за нашага Сашу Мінёнка, які выйшаў на галоўную канцэртную сцэну Мальты і літаральна запаліў яе сваім хітом Music is my only way (“Музыка — гэта толькі адно маё”). Саша выступіў вельмі годна. Быццам юны беларускі Цімберлэйк, ён запаліў мальтыйскую залу, ён запаліў усіх нас, беларусаў, якія добра помняць пра айчынных зорачак — Ксюшу Сітнік, Лёшу Жыгалковіча, Руслана Асланава…
Але праз некалькі нумароў выйшла яна, Марыям. Марыям Мамадашвілі з Грузіі. Яна спела песню пра сэрца і выйграла гэты конкурс.
Я паслухаў толькі першую частку — у мяне выпала сляза.
Маленькая дзяўчынка спявае, а ты нават не разумееш, пра што. Проста слухаеш, проста ловіш яе словы і ў інтанацыю ёй… плачаш.
Яна закончыла спяваць — у мяне выпалі астатнія слёзы…
Яе запрасілі на сцэну, каб яна праспявала песню Mzeо ў якасці пераможцы… А ў яе ўжо слёз не было.
І ў мяне таксама.
Дарэчы, негалосным слоганам дзіцячага “Еўрабачання-2016” быў англійскі дзеяслоў to embrace. To embrace — “ахапіць”, “абняць”. Перад кожным відэа на вялікі экран выступала гэтае to embrace. Абняць пры жаданні можна што заўгодна: адзінства, любоў, вечнасць.
Але сэрца… Mzeо. Яго не ахопіш. Яго не возьмеш у рукі. Не пацалуеш. Яго прымеш… Ці не.
Мікола ЧЭМЕР.