На аздараўленне прыедуць дзеці з В’етнама, Егіпта і Індыі

- 10:36Інфармацыйная гадзіна

З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі выдзелены сродкі на арганізацыю ў жніўні адпачынку і аздараўлення 72 дзяцей з В’етнама, Егіпта і Індыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзеці з гэтых краін будуць адпачываць у Беларусі ўпершыню. Праграма іх знаходжання прадугледжвае праходжанне санаторна-аздараўленчага лячэння на базе лагера, удзел у экскурсійных, культурных і спартыўных мерапрыемствах у Мінску і рэгіёнах краіны.

Запрашэнне дзяцей з замежных дзяржаў на адпачынак у Беларусь бу­дзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковых адносін у гуманітарна-адукацыйнай сферы, а таксама папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі ў маладзёжным асяроддзі гэтых краін.