“Нармандская чацвёрка” заклікае актывізаваць намаганні па абмене “ўсіх на ўсіх”

- 10:15Інфармацыйная гадзіна

Лідары краін “нармандскай чацвёркі” (Расія, Германія, Францыя, Украіна) маюць намер разгледзець шляхі паскарэння рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей у найбліжэйшыя месяцы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, Канцлера ФРГ Ангелы Меркель, Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, тэкст якой прыводзіць прэс-служба Крамля.

Лідары краін “нармандскага фармату” зноў пацвярджаюць сваю прыхільнасць ажыццяўленню мінскіх дамоўленасцей у дачыненні да ўсіх іх аспектаў (бяспека, палітычныя, гуманітарныя і эканамічныя пытанні). Яны разгледзяць магчымыя шляхі паскарэння ажыццяўлення дамоўленасцей у найбліжэйшыя месяцы”, — гаворыцца ў заяве. Лідары “нармандскай чацвёркі” таксама віталі пагадненне аб спыненні агню ва Украіне з нагоды свята Вялікадня.

“Яны вітаюць пагадненне аб аднаўленні рэжыму спынення агню з нагоды свята Вялікадня, як гэта было ўзгоднена ў рамках трохбаковай кантактнай групы 23 сакавіка, якое ўступіць у сілу 30 сакавіка, — адзначаецца ў заяве. — Яны падкрэслілі важнасць яго строгага захавання і забеспячэння эфектыўнага маніторынгу і праверкі з боку спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ”. Лідары “нармандскай чацвёркі” заклікалі актывізаваць намаганні па абмене “ўсіх на ўсіх”.