Настаўніца замежнай мовы сярэдняй школы № 4 імя П.І.Батава Слоніма Дар’я Андрэеўна Наліўка ўпэўнена, што з вучнямі можна працаваць на роўных. Але для поспеху ў гэтай справе неабходна выконваць некалькі правіл. Падрабязна аб гэтым – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».
Спачатку ў Дар’і Андрэеўны не было ў планах стаць настаўніцай. Дзяўчына паступіла ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на лінгвістычнае аддзяленне, каб глыбей вывучыць англійскую мову. Гады ішлі, пачалася пераддыпломная практыка, і студэнты адправіліся выкладаць у школы. Тады Дар’я Андрэеўна зразумела, што хоча быць менавіта настаўніцай.
— Я ўбачыла, з якім трапятаннем і павагай вучні ставяцца да сваіх настаўнікаў, — успамінае дзяўчына. — А педагогі стараліся максімальна разнастаіць свае ўрокі, зрабіць іх непаўторнымі і цікавымі. Менавіта такое ўзаемадзеянне настаўніка і вучня лічу самым выйгрышным і выніковым. І сама стараюся прытрымлівацца гэтага прынцыпу.
Дарэчы, скончыць Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт было самым правільным рашэннем, лічыць Дар’я Андрэеўна. Яна з цеплынёй успамінае кожнага выкладчыка ўніверсітэта і адзначае, што ўсе яны з’яўляюцца прафесіяналамі сваёй справы. Яны простай мовай тлумачылі найскладанейшую інфармацыю. І ў выніку кожны студэнт лічыў, што прымяняць тэорыю на практыцы “прасцей простага”. Але ўсё аказалася наадварот…
— У нас былі тэарэтычная і практычная часткі навучання, — расказвае малады педагог. — Нашу першую азнаямленчую практыку я памятаю не вельмі добра, бо яна праходзіла ў самым пачатку вучобы і асаблівых эмоцый у мяне не выклікала. Мы наведвалі ўрокі, былі назіральнікамі, але гэта не вельмі цікава. Больш за ўсё мне запомнілася пераддыпломная практыка: там я адчула сябе настаўнікам. Нам прызначылі куратара і далі класы, і мы самастойна вялі ўрокі, складалі планы-канспекты, выстаўлялі адзнакі. Перад выпускным даведаліся пра школьнае жыццё знутры і канчаткова зразумелі, ці правільны выбар зрабілі.
Чытайце матэрыял Соф’і ЦЫКУНОВАЙ у нумары ад 7 сакавіка 2023 года.