У такі паход накіраваліся піянеры Навагрудка. У велапаходзе на возера Літоўка прынялі ўдзел 35 піянераў-актывістаў і педагогі школ горада.
На беразе маляўнічага возера каля вогнішча гучалі вясёлыя песні, праводзіліся рухавыя гульні. Дарослыя і дзеці абмяркоўвалі планы работы раённай піянерскай арганізацыі на новы навучальны год. Сустрэча атрымалася цікавай і змястоўнай.
У верасні піянеры Навагрудчыны далучыліся да мерапрыемстваў Тыдня піянерыі, прысвечанага дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Ва ўсіх піянерскіх дружынах раёна адбыліся святочныя лінейкі, зборы, канцэрты. Працавала святочная пошта “Я жадаю табе, піянерыя”, была арганізавана акцыя “Дрэва пажаданняў. Квітней, дарагая піянерыя!”. Не застаўся без увагі і ліхтар піянерскай дружбы, да якога наведаліся піянеры горада.
Таццяна АНІКЕВІЧ,
старшыня Навагрудскага раённага савета БРПА.