Пагаварылі пра сямейныя каштоўнасці

- 11:54Адукацыйная прастора

Дыялогавая пляцоўка “Беларусь — гэта мы!” адбылася ў Магілёве. Па ініцыятыве абкама ГА “БРСМ” маладыя людзі з усяго рэгіёна пагутарылі на тэму “Сямейныя каштоўнасці ў жыцці сучаснай моладзі”.

Удзельнікамі адкрытага дыялогу сталі прадстаўнікі выканаўчай улады, Праваслаўнай царквы, псіхолагі, спецыя­лісты грамадскага аб’яднання “Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Мамалета”, студэнцкая, працоўная моладзь, маладыя сем’і вобласці. На сустрэчы падрабязна абмеркавалі цяжкасці, з якімі сутыкаюцца маладыя сем’і, пагаварылі пра стаўленне мужа і жонкі адно да аднаго, пра выхаванне дзяцей і дэмаграфічныя праблемы. Узнімаліся таксама пытанні патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, былі выказаны прапановы аб стварэнні сямейных маладзёжных праектаў у Магілёўскай вобласці.

Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па выставачнай экспазіцыі, прысвечанай царскім пакутнікам “Венцаносная сям’я. Шлях любові”.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота Рамана РУЦКАГА.