На выбарах Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паводле папярэдніх даных на 12 кастрычніка, набраў 83,49 працэнта галасоў.
Паводле апошніх даных, яўка на выбары Прэзідэнта Беларусі склала 87,2 працэнта выбаршчыкаў. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
“У выбарах удзельнічала 6 102 896 грамадзян, што складае 87,2 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання. Пяць гадоў таму ў выбарах прыняла ўдзел крыху большая колькасць выбаршчыкаў – 90,6 працэнта”, – адзначыла кіраўнік ЦВК.
Супраць усіх кандыдатаў на выбарах прагаласавалі 6,4 працэнта выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта выбаршчыкаў. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч – 1,67 працэнта.
“Магчыма неістотнае змяненне паказчыкаў, паколькі яшчэ не атрыманы дадатковыя звесткі аб галасаванні грамадзян за мяжой”, – растлумачыла Лідзія Ярмошына.
Фота БелТА.