Плакат — гэта я…

Калі ў звычайнага чалавека на вуліцы спытаць, што такое плакат, ён вас адразу не зразумее. Толькі ўсміхнецца: “А вы што, не ведаеце?” А вы зробіце выгляд, што не ведаеце. І ён пачне тлумачыць: “Ну, памятаце, “Болтун — находка для шпиона!”?” “А, гэта я ведаю!” — прыкідваецеся ўзрушаным вы. А самі разумееце, што для звычайных людзей плакат — гэта найперш выказванне, словы, нейкі вербальны пасыл. Карцінку яны не памятаюць.

Выстава “Ідэя!”, якая надоечы адкрылася ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў “Палац мастацтва”, аспрэчвае гэтую сентэнцыю. Плакат сёння — гэта… хай нават выказванне, але мастацкае, асабістае, індывідуальнае, для якога людзі не выдумалі літар.

“Галоўная задума экспазіцыі — паказаць ідэю ў творах графічнага дызайну. Ідэя — гэта тая першапрычына, якая спрыяе стварэнню твора. Між іншым ідэя — не толькі літаратурная або лагічная аснова, часта гэта рэалізацыя пошукаў новай пластычнай мовы, якая ў канчатковым выніку і ёсць пасланне мастака аўдыторыі”, — гаворыцца ў анатацыі да выставы. А я тым часам сустрэўся з Сяргеем Саркісавым, старшынёй
секцыі графічнгаа дызайну Беларускага саюза мастакоў, галоўным арганізатарам выставы “Ідэя!”.

“Спадар Сяргей, я вось думаю, што плакат — гэта лістоўка, калі хочаце — любая рэклама любога, нават самага небяспечнага, тавару”, — раблю я разумны выраз твару пры размове.

“Што вы хочаце сказаць?”

“Ну, вось, паглядзіце, я куру цыгарэты Lucky Strike”.

“І што?”

“А вы ведаеце, што гэта?”

“Ну… шчаслівы страйк… Шчаслівая забастоўка”.

“А чаму яны так называюцца? Ці гэта плакат — лагатып гэтых цыгарэт?”

“Давайце не будзем рабіць рэкламу гэтай гадасці… Але дзеля цікавасці раскажыце
чаму”.

“Было гэта ў далёкім 1871 годзе. У аднаго амерыканца была маленькая фірма па выпуску цыгарэт. Ён вельмі мала плаціў сваім супрацоўнікам. І аднойчы яны забаставалі — проста не выйшлі на працу. Той трываў дзень, другі, трэці… Н
е вытрываў, сам прыйшоў да сваіх наёмных людзей: “Хочаце большую зарплату? Бярыце!” Людзі выйшлі на наступны дзень на працу і сапраўды сталі зарабляць лепш. Але да чаго я ўсё гэта?”

“Сапраўды, да чаго?” — запытаў у мяне Сяргей Саркісаў.

“Да таго, што той чалавек, уладальнік фірмы, быў вельмі сквапным. І ўвесь той тытунь, які захоўваўся на складзе, пакуль баставалі рабочыя, не выкінуў, не спаліў, не ўтылізаваў, як сёння прынята гаварыць…”

“А што?”

“Увесь той тытунь, які праляжаў некалькі дзён на складзе, ён пусціў у вытворчасць. Думаў, баяўся, што будуць гнілыя цыгарэты, але вынік пераўзышоў усе яго баязлівыя чаканні. Гнілыя цыгарэты сталі яго козырам! За тыя некалькі дзён, што тытунь ляжаў незапатрабаваным, ён набыў незвыйчайны пах і смак. Людзі ацанілі гэта. Lucky Strike сталі самымі любімымі цыгарэтамі амерыканцаў і самымі
пазнавальнымі ў свеце. А фірму тады і было вырашана назваць Lucky Strike — шчаслівы страйк!”

Выпусціўшы сваю гістарчыную тыраду, я перадыхнуў… Было відаць, як Сяргей Сарксісаў, які ніколі не курыў і не курыць, быў усхваляваны гэтай гісторыяй.

Я вырашыў працягнуць нашу гутарку пра плакат: “І вось скажыце мне: гэты лагатып — Lucky Strike ў чырвоным, сінім ці чорным крузе — можна лічыць амерыканскім плакатам 1871 года?”

Задумаўся мой суразмовец. А пасля сказаў:

“Не, гэта ўсё ж калектыўнае выказванне. Нават вось тых дваццаці ці трыццаці рабочых той тытунёвай амерыканскай фабрыкі, але ж калектыўнае. Сённяшні плакат — гэта “Я”. Гэта індывідуальнае выказваанне аднаго чалавека, яго асабісты пасыл усяму чалавецтву”.

Мы прагульваемся з Сяргеем Саркісавым па выставае “Ідэя!”.

“Сэнс гэтай выставы — паказ магчымасцей графічнага дызайну. Гэта зашыты такі падтэкст, — кажа мой суразмовец. — Выставу трэба глядзець не як набор нейкіх асобных элементаў, суму работ, а як адзіны арганізм… Чаму “Ідэя!”? Таму што ідэя — гэта асноўны каталізатар графічнага дызайнера. Нават калі мы гаворым пра актуальны жывапіс, ён увесь канцэптуалізаваны. А графічны дызайн — гэта наогул ідэя на 300 працэнтаў! Ідэя — гэта першасны і галоўны пасыл”.

Мы аглядаем з Сяргеем Саркісавым выставу “Ідэя!”. Асобна ён спыняецца ў тым адсеку, дзе прадстаўлены творы аўтараў міжнароднага праекта-біенале “Залатая пчала”, прысвечанага сёлета 30-годдзю чарнобыльскай трагедыі і фукусімскаму жаху.

Спыніўшыся перад адным творам, дзе чалавечае сэрца сцякала мне на руку, я не вытрываў і запытаў у Сяргея Саркісава: “Вы не баіцеся шакіраваць публіку?”

“Не. Проста плакат стаў за апошнія гады іншым. Інфармацыйная прастора змянілася. Інтэрнэт і тэлебачанне забралі многія функцыі ў плаката. А яны, плакаты, не здаліся. Насуперак інтэрнэту і тэлебачанню яны сталі больш выставачнымі, артыстычнымі. Сёння многія плакаты — гэта выключна аўтарскія пасланні. Гэта не дэкларацыя, гэта прызнанне. А ў прызнанні іншы код, чым у дэклараацыі”.

Папрасіў у Сяргея Саркісава назваць мне тых графікаў, якіх мы праз 20 гадоў будзем называць класікамі. Юрый Тарэеў, Генадзь Мацур, Антон Баранаў, Настасся Кулажанка, Ганна Мельнікава… Мы пра іх яшчэ даведаемся.

Але мой суразмовец не мог не назваць мне і ветэрана нашага графічнага мастацтва. Яго работа называецца проста: “Мінск”. Мінск у нашых чорна-шэрых палосках…

“Ай да Пушкин! Ай да сукин сын!”

Я падышоў да гэтага твора — і ў мяне закружылася галава.

У нейкі момант да мяне падышоў адзін з наведвальнікаў.

“Што з вамі?” — спытаў ён.

“Цэслер”, — адказаў я.

Аляксандр Даманаў, Зміцер Герасімовіч. Беларускі саюз мастакоў.jpg(Сайт)

Мікола ЧЭМЕР.
Фота аўтара.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *