Прафарыентацыя — гэта агульная справа

- 11:13Навіны рэгіёнаў

У Гомелі прайшоў абласны семінар па арганізацыі прафарыентацыйнай работы ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Ініцыятарам яго правядзення стаў рэсурсны цэнтр па прафарыентацыі дзяцей і моладзі, які працуе на базе абласнога Палаца творчасці з верасня мінулага года.

Амаль сорак педагогаў-каардынатараў па прафарыентацыйнай рабоце цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі з усёй вобласці сабраліся на мерапрыемстве. Да ўдзелу ў семінары былі запрошаны начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Ірына Драбышэўская і начальнік рэгіянальнага Цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі вучнёўскай моладзі Уладзімір Глазуноў.Аб прафарыентацыйнай рабоце ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, рэсурсным цэнтры як каардынуючым органе прысутным паведаміла дырэктар абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі Святлана Якіменка. З мэтамі і задачамі каардынатараў па прафарыентацыйнай рабоце ва ўстановах дадатковай адукацыі, іх інфармацыйнай падтрымкай удзельнікаў семінара пазнаёмілі загадчык рэсурснага цэнтра Ганна Грамыка і начальнік рэгіянальнага Цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі вучнёўскай моладзі Уладзімір Глазуноў. Сваім вопытам работы ў прафарыентацыйным кірунку з навучэнцамі падзялілася метадыст Калінкавіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Таццяна Лежына.
У рамках семінара прайшла дзелавая гульня “Распрацоўка мадэлі арганізацыі прафарыентацыйнай работы ва ўстановах дадатковай адукацыі”, а таксама было праведзена анкетаванне ўдзельнікаў. Вынікам усяго вучэбнага мерапрыемства стаў выпрацаваны алгарытм прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі ў цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі вобласці.
Неабходнасць прафарыентацыйнай работы ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама ўзгодненасць і сістэмнасць такой працы паміж рознымі ўстановамі адукацыі — ад школ да ўніверсітэтаў — разглядаліся на рэспубліканскім семінары “Рэалізацыя патэнцыялу дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў забеспячэнні профільнага навучання”, які праходзіў у снежні мінулага года на базе Мінскага палаца дзяцей і моладзі. Такім чынам, педагогі дадатковай адукацыі Гомельшчыны глядзяць на перспектыву і добра ведаюць тэндэнцыі развіцця дадатковай адукацыі, патрабаванні часу.

Наталля ЛУТЧАНКА.