Расійскія настаўнікі лічаць патрэбным дабавіць у школьную праграму такія прадметы, як фінансавая і лічбавая пісьменнасць, псіхалогія, інавацыйныя тэхналогіі, эмацыянальны інтэлект і крэатыўныя тэхнікі, паказала даследаванне міжнароднай адукацыйнай кампаніі “Яклас”, якое трапіла ў распараджэнне МІА “Расія сёння”.
“Галоўным прадметам, які неабходна дабавіць у школьную праграму, амаль чвэрць настаўнікаў (23%) назвалі псіхалогію. 18% апытаных — фінансавую пісьменнасць, 17% — інавацыйныя тэхналогіі, па 13% — лічбавую пісьменнасць і эмацыянальны інтэлект, 9% — крэатыўныя тэхнікі. Радзей за ўсё педагогі прапаноўвалі ўключыць у праграму базавае праграмаванне (4%) і дадатковую замежную мову (3%)”, — удакладняецца ў даследаванні, падчас якога ў жніўні бягучага года былі апытаны 2113 педагогаў па ўсёй Расіі.
Даследаванне паказала, што 71% настаўнікаў лічыць цяперашнюю сістэму школьнай адукацыі ўстарэлай. “55% лічаць школьную адукацыю ўстарэлай часткова, 16% — цалкам. Толькі трэць апытаных (29%) назвалі школьную адукацыйную сістэму адпаведнай сучасным запытам вучняў і рынку працы”, — адзначаецца ў паведамленні. Пры гэтым эксперты адзначаюць, што часцей за іншых (29%) называлі школьную адукацыю ўстарэлай і не адпаведнай патрабаванням школьнікаў настаўнікі з вопытам работы да пяці гадоў.
Галоўным недахопам сучаснай сістэмы школьнай адукацыі палова апытаных педагогаў назвала залішнюю нагрузку на настаўнікаў (уключаючы адміністрацыйную). “Для 17% апытаных асноўным мінусам з’яўляецца празмерная вучэбная нагрузка на школьнікаў, па 10% настаўнікаў адзначылі адсутнасць практыкі персаналізацыі праграмы навучання пад запыты вучняў і адсутнасць выразнай мэты навучання навыкам, неабходным у сучасным грамадстве”, — дадаюць аўтары апытання.
Галоўным змяненнем, якое адбылося ў сістэме школьнай адукацыі за апошніх 10 гадоў, 33% настаўнікаў назвалі змену функцыі школы, якая зараз не дае адукацыю, а “нашпігоўвае” на здачу АДЭ. “Крыху менш апытаных (29%) адзначаюць павелічэнне аб’ёму папяровай работы, 20% — з’яўленне ў вучэбнай праграме лішніх прадметаў, якія ствараюць празмерную нагрузку на настаўнікаў і вучняў, 10% — падзенне якасці вучэбных матэрыялаў і толькі 6% лічаць, што школьная адукацыя стала сучаснай і арыентаванай на практычныя веды”, — адзначаецца ў паведамленні МІА “Расія сёння”.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.