Рознакаляровасць роднага краю

- 12:09Навіны рэгіёнаў

У Наваполацку ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча 28 студзеня адкрылася персанальная выстава малюнкаў вучаніцы 5 “А” класа сярэдняй школы № 14 Ульяны Андрэйчык “Рознакаляровасць роднага краю”.

Сваю першую персанальную выставу юная мастачка прысвяціла Году малой радзімы. У экспазіцыі прадстаўлены 26 жывапісных работ, выкананых у розных тэхніках: змешаная, васковая крэйда, графіка, акварэль, гуаш. Тэмы малюнкаў разнастайныя: пейзажы роднага горада, навагоднія матывы, анімалістычны жанр, партрэты, разважанні на тэму творчасці вядомых майстроў (Ван Гог, Сальвадор Далі). Радасць свята прыйшлі падзяліць блізкія сваякі Ульяны і аднакласнікі. Ужо трэці год дзяўчынка паспяхова займаецца ў студыі выяўленчага мастацтва “Хамелеон”. Яна пастаянны ўдзельнік і пераможца шматлікіх конкурсаў дзіцячага малюнка, з задавальненнем прымае ўдзел у рабоце дзіцячага актыву аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Выстава будзе адкрыта да канца лютага.

Таццяна АСТАШКЕВІЧ,
кіраўнік мастацкай студыі “Хамелеон”

Палаца дзяцей і моладзі Наваполацка.
Фота аўтара.