Рыхтуемся да пераказу: працуем над тэкстам на ўзроўні герменеўтыкі, логікі, лексікі, сінтаксісу і арфаграфіі

- 15:26Образование, Портфолио, Приложение

Сістэмна працую над падрыхтоўкай навучэнцаў 9­-х класаў да выпускнога экзамену ў форме пераказу. У якасці рабочага матэрыялу выкарыстоўваю зборнік НІА. 

Выратаваны чмель (ст. 68)

Пасля школы (Я/я)нка вяртаўся з/с горада (да)дому ў сваю вёсачку што была (за)лесам.

Быў сонечны вясновы (дз/д)ень. Слухаючы птушак і любуючыся на жоўты.. аген(ь?)чыкі кветак ён (не)прыкметна наблізіўся (да)лесу і зайшоў па(д/т) зялёны.. сасновы.. шаты. (З)лева а(д/т) дарогі а(д/т)крылася вяліка.. паляна. У гэтым утульным лясным куточку амаль па-летняму грэла со(л)нца і хлопчык прыпыніўся. Тут панавала цішыня. Янку знячэўку выразна пачулася (не)спакойна.. і (не)парыўна.. гудзе(нн/н)е нейкага насякомага. Хлопчык прыгнуўся (да)зямлі і ў леташняй сухой траве пабачыў такое (дз/д)іва вялікі бухматы чмель ніяк (не)можа ўзля(ц/т)е(ц/т)ь бо на спіне ў яго на адным крыльцы ся(дз/д)і(т/ц)ь мурашка і чмель хочучы ўзляцець толькі бяжыць (па)зямлі з/с такім жаласлівым гудзе(нн/н)ем што нельга яму (не)паспачуваць.

Хлопчык падняў з/с зямлі ссохлую галінку і нахіліўся над чмялём каб скінуць з/с яго пякучую мурашку. Але доўга (не)удавалася вызва­ліць крылата.. насякома.. ад бя(з/с)крылага бо чмель (не)спыняўся а ўсё бег і бег. (Не)ведаючы як пазбаві(цц/ц)а ад ліха чмель за лічаны.. хвіліны перабег дарогу і накіраваўся на паляну (на)сустрач со(л)нцу. І толькі на паляне ўжо крокаў за пя(т/ц)ь ад дарогі хлопчык злаўчыўся і (с/з)кінуў галінкай мурашку з/с крыльца чмяля.

Вызвале(нн/н)ы чмель імгненна ўзляцеў у паветра і паляцеў у сонечны бок паляны.

Янка (не)мог здагада(цц/ц)а што (ж) здарылася з/с чмялём як мурашка апынулася на яго спіне? Пасля вярнуўся (на)дарогу паглядзеў на лес. Тут ля дарогі побач з/с хво..мі стаяла вярбіна ўся ў жоў(ц/т)енькіх пухнатых ко(ц/т)іках на якіх пчолы зб..ралі н..ктар. А па ствале па галінках і ко(ц/т)іках вярбы бегалі мурашкі. Хлопчык здагадаўся што і той чмель прылятаў (на)гэту вярбу зб..раў н..ктар але захопл..ны такім заняткам (не)заўважыў як з вярбовага коціка на яго перапаўзла маленькая драпежніца і ўпілася ў яго тонка.. і празрыста.. крыльца. Хлопчык быў рады што дапамог чмялю.

Адкажыце на пытанні да тэксту:

  1. Куды вяртаўся галоўны герой?
  2. Чаму Янка ў прынцыпе звярнуў увагу на чмяля?
  3. Дапамагчы чмялю аказалася не так і проста. Раскажыце пра гэта.
  4. Як чмель мог трапіць у такую непрыемнасць?

Запоўніце пропускі ў тэксце:

  1. Тут ля дарогі побач з хвоямі стая­ла _______, уся ў жоўценькіх пухнатых _______, на якіх пчолы збіралі нектар.
  2. Янку знячэўку выразна пачулася неспакойнае і непарыўнае _____________ нейкага насякомага.
  3. У гэтым утульным _______ куточку амаль па-летняму грэла сонца, і хлопчык прыпыніўся.
  4. Хлопчык здагадаўся, што і той чмель прылятаў на гэту вярбу збіраў _______, але, захоплены такім заняткам, не заўважыў, як з вярбовага коціка на яго перапаўзла маленькая _______ і ўпілася ў яго тонкае і празрыстае крыльца.
  5. Не ведаючы, як пазбавіцца ад _______, чмель за _______ хвіліны перабег дарогу і накіраваўся на паляну насустрач _______.

ЗАПОМНІ!

Вярбіна. У беларускай мове фармант -ін- указвае на тое, што нейкі прадмет ужываецца ў адным асобніку: сцябліна, хаціна, валасіна, саломіна і г.д.

Лексічная работа. Знайдзіце ў тэксце словы, якія адпавядаюць прыведзеным значэнням.

  1. _______ .

1) Пышнае дарагое адзенне.

2) Пераноснае значэнне. У тэксце ўжыта менавіта так — прыгожае покрыва на дрэвах, найчасцей з лісця ці снегу.

  1. _______ — пераважаць у чым-небудзь, падпарадкоўваць сабе ўсё вакол (па-руску: царить, господствовать).
  2. _______ — салодкі сок з кветак для прываблівання насякомых.
  3. _______ — дрэва ці куст з роду вярбы з пухнатымі пупышкамі.
  4. _______ — жывая істота, здольная атакаваць іншую істоту для паядання.
  5. _______ — няшчасце, зло, гора, бяда.
  6. _______ — невялікае насякомае атрада Перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі.
  7. _______ — (разм.) пышны, пушысты.

Тэкставая работа. Дайце назву кожнай структурнай частцы, скла­дзіце план.

1.

2.

3.

4.

5.

Арфаграфічная работа. Запомніце напісанне наступных слоў.

Дадому, злева, знячэўку, насустрач, нектар.

У тэксце ўстаўце літары і прапушчаныя знакі прыпынку.

Трэнажор да тэксту.

Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н’]: перад суфіксам -к-, а таксама перад суфіксам -чык- (калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька (і няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь).

Батон..чык, струмен..чык, сарафан..чык, фантан..чык, крамен..чык, карэн..чык, вагон..чык, лімон..чык, чамадан..чык, рамен..чык, парасон..чык, балон..чык, грабен..чык, камен..чык, барабан..чык, пельмен..чык, скакун..-чык, дыван..чык, талон..чык.

Алена СЯЛІЦКАЯ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
гімназіі № 1 Дзяржынска
Фота Алега ІГНАТОВІЧА
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі