Самы блізкі сябар і саюзнік

- 12:15Інфармацыйная гадзіна

Расіяне называюць самай дружалюбнай краінай Беларусь. Пра гэта сведчаць даныя даследавання, праведзенага сацыёлагамі “Левада-цэнтра”.

Паводле апытання, Беларусь назвалі самым блізкім сябрам і саюзнікам Расіі 49 працэнтаў рэспандэнтаў. У пяцёрку найбольш дружалюбных краін увайшлі таксама Кітай (40 працэнтаў), Казахстан (32 працэнты), Сірыя (21 працэнт) і Індыя (19 працэнтаў).

Найбольш недружалюбнай да Расіі дзяржавай удзельнікі апытання лічаць ЗША: гэты пункт гледжання падзяляюць 78 працэнтаў рэспандэнтаў. Далей ідуць Украіна (49 працэнтаў), Вялікабрытанія (38 працэнтаў), Латвія (26 працэнтаў) і Польшча (24 працэнты).

Апытанне было праведзена з 24 па 30 мая па рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва сярод звыш 1600 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых у 136 населеных пунктах 52 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.