Самы радасны дзень

- 10:31Актуально, Апошнія запісы

Ліпень — асаблівы месяц у гісторыі нашага народа. У далёкім 44-ым вёска за вёскай, горад за горадам Чырвоная Армія вызваляла беларускую зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння 73 гады як вызвалены Барысаў, заўтра свой дзень вызвалення адсвяткуюць Смалявічы, а 3 ліпеня — Мінск. І хоць пад уладай акупантаў заставалася амаль палова Беларусі, ніхто не сумняваўся, што калі вызвалена беларуская сталіца, то будзе вызвалена і ўся краіна.

Ліпень прыносіць не толькі радасць вызвалення, ліпень — гэта самы летні месяц. Чэрвень з яго прахалодай скончыўся, а значыць, хутка пачнуцца доўгачаканыя, спякотныя, па-сапраўднаму летнія дзянькі. Лета ў самым разгары. Будзем радавацца лету! Будзем радавацца мірнаму небу! Будзем радавацца Дню Незалежнасці!

Ігар ГРЭЧКА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.