Першы ўрок, прысвечаны Году малой радзімы «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі (9 клас).
Аксана Андруконіс, настаўніца хіміі і біялогіі Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці
Мэта: спрыяць фарміраванню ўяўлення ў навучэнцаў аб сваёй малой радзіме.
Задачы: узнавіць у памяці вучняў інфармацыю пра свой родны край; замацоўваць камунікатыўныя навыкі работы ў калектыве; спрыяць фарміраванню культуры зносін; развіваць творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць любоў да месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, гордасць за дасягненні сваіх землякоў.
Абсталяванне: карта Беларусі, карта свайго раёна, фламастэры, папера, прэзентацыя “Мой любімы аграгарадок”, фотаздымкі прадпрыемстваў раёна і сваёй мясцовасці.
Эпіграф на дошцы:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Якуб Колас
Ход мерапрыемства
Настаўнік. Добры дзень, вучні! Добры дзень, шаноўныя бацькі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём ведаў, пачаткам новага навучальнага года! Дзень ведаў — свята тых, хто вучыцца, і тых, хто вучыць. Ад усёй душы жадаю вам поспехаў у вучобе, дапытлівасці розуму і цікаўнасці, а вашым бацькам — гонару за сваіх дзяцей, моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях.
Настаўнік. Мы ўсе ведаем, што 2020 год у Беларусі аб’яўлены годам малой радзімы. Вы ўсе памятаеце, што 1 верасня 2019 года мы з вамі таксама гаварылі пра нашу дарагую радзіму. Дарагія рабяты, сёння мы правядзем незвычайны занятак, але вельмі важны для кожнага з нас. Паслухайце вядомую песню і скажыце, аб чым мы сёння будзем гаварыць.
(Гучыць песня “ С чего начинается Родина?”)
Настаўнік. Так аб чым мы сёння будзем гаварыць? А з чым у вас асацыіруецца слова “Радзіма”? (Адказы навучэнцаў).
Настаўнік. Хлеб, якім чалавек корміцца, зямля, на якой чалавек жыве, мама, якая дала жыццё. Без гэтага чалавеку проста немагчыма жыць. Так шмат значыць слова “Радзіма”, што іншым словам і не назавеш, не патлумачыш, не ахопіш.
Вучань чытае ўрывак з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
Настаўнік. Рабяты, а як называецца краіна, у якой мы жывём? Так, наша Радзіма — гэта Беларусь, краіна, у якой мы нарадзіліся, жывём, вучымся. У кожнага чалавека ёсць свая малая радзіма — край, дзе ён нарадзіўся, дзе ўпершыню даведаўся смак хлеба і пах кветак і дзе ўсё здаецца яму асаблівым, родным. Можа быць, чужому чалавеку здаецца ўсё тут звычайным і простым, але нашаму сэрцу павінна быць дарагая кожная дробязь.
Настаўнік. Наша малая радзіма — гэта наш аграгарадок Доцішкі, які знаходзіцца ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці.
(Вучні расказваюць пра Воранаўскі раён і паказваюць цікавыя зветкі на слайдах)
Вучань 1. Вороновский район расположен на северо-западе Гродненской области. Граничит на севере с Литовской Республикой (протяжённость границы 148 километров), на востоке — с Ивьевским районом, на юге — с Лидским районом, на западе — со Щучинским районом.
Территория района с его реками принадлежит Неманскому Бассейну. Основными притоками реки Неман являются реки Дитва и Жижма — правые притоки Немана. На территории района 66 малых рек и ручьёв..
Леса занимают 26% территории района. Леса преобладают хвойные и еловые, в долинах рек участки с насаждениями березы и ольхи. Почвы преобладают дерново-подзолистые, дерново-подзолистые заболоченные, торфяно-болотные.
Самая высокая точка над уровнем моря — 215 метров (возле аг. Трокели).
Территория района расположена в пределах Лидской равнины.
Рельеф преимущественно равнинный. Преобладает высота 160-180 метров над уровнем моря. Самая высокая точка — 215 метров (возле деревни Трокели).
Полезные ископаемые: торф, кирпичные глины, песчано-гравиевый материал.
Средняя температура января –5,8 градусов по шкале Цельсия, июля — 17,7 градусов по шкале Цельсия. Осадков выпадает 615 мм в год. Вегетативный период — 193 суток.
По территории района проходит железнодорожная линия и автодорога Вороново-Вильнюс, автодорога Гродно-Радунь-Вильнюс.
Вучань 2. Первые упоминания о некоторых населенных пунктах Вороновского района относятся к 1217 году.
В летописи «Монумента Германика” упоминается г.п.Радунь, д.Жирмуны.
В 1557 году Радунская волость была приписана к королевским владениям короля Польши — Сигизмунда-Августа.
Остатки укреплений остались на вороновской земле со времен становления Великого княжества Литовского. В XV веке Вороновщина входила в состав Виленского и Трокского воеводств ВКЛ. Кроме государственных земель здесь были имения Гаштольдов, Глинских, Тышкевичей, Сапегов. В период Российской империи вороновская земля находилась в составе Лидского уезда.
1915-1918 годы — территория оккупирована кайзеровской Германией.
1919-1939 годы — территория района оккупирована польскими войскам.
В 1939 году территория района вошла в состав БССР.
15 января 1940 года был создан Вороновский район в составе Барановичской области.
С июня 1944 по июль 1944 года территория Вороновского района оккупирована немецко-фашистскими захватчиками.
С 20 сентября 1944 года Вороновский район в составе Гродненской области. В 1962 году в состав Вороновского района вошел Радунский район.
Вороновская земля дала миру много известных людей. Среди них — член-корреспондент Краковской Академии наук, археолог, этнограф, краевед и фольклорист Вандалин Шукевич; историк, археолог, военный инженер Теодор Нарбут; доктор философии и богословия, профессор ботаники и зоологии Станислав Юндил; соратник К.Калиновского Людвиг Нарбут; известный во всём мире религиозный деятель еврейского народа Хаим Хафец; польский лингвист, этнограф и музыковед Ян Карлович; герой русско-японской и первой мировой войны Киприян Кондратович.
Корни Адама Мицкевича и Владислава Сырокомли также происходят из Вороновщины. Имя поэта белорусского, польского и литовского народов Адама Мицкевича навсегда останется в истории нашего района. Здесь он встретил первую любовь, которая вдохновила его на написание известных всему миру произведений.
Настаўнік. Я цяпер я прапаную паглядзець відэаролік “Воранаўскі раён: дасягненні і перспектывы”.
Настаўнік. А зараз давайце пагаворым пра наш аграгарадок, пра Доцішкі. Што вы ведаеце пра яго?
(Прагляд відэароліка “Візітная картка аграгарадка Доцішкі)
(Вучань чытае невялікае сачыненне пра свой аграгарадок)
Вучань. Мой любімы аграгарадок!
Вось ён — мой самы любімы і самы найлепшы куточак маёй Радзімы: прыгожы, сучасны, светлы і чысты, самы дарагі і любы майму сэрцу. Я вельмі люблю свой аграгарадок Доцішкі. Тут я нарадзіўся і пайшоў у школу. І я хачу расказаць вам аб сваім лепшым месцы на зямлі.
Хто хоць аднойчы пабываў у нас, на нашай гасціннай і светлай зямлі, той ніколі не забудзе прыгожых і цудоўных куточкаў. У нас жывуць самыя лепшыя, самыя добрыя, самыя шчырыя, спагадлівыя і сардэчныя людзі.
Для мяне мой родны аграгарадок з кожным годам становіцца больш цудоўным і прыгожым. Жыць у любым табе месцы — гэта не проста жыць. Трэба любіць і шанаваць традыцыі, звычаі, ведаць культуру і мастацтва свайго куточка.
Роднае месца — гэта там, дзе цябе любяць і заўсёды чакаюць! І для мяне мая Радзіма — гэта прыгожая Беларусь. Мы заўсёды павінны памятаць, што родная мясцінка — гэта і мова, якую мы можам пачуць толькі тут, і людзі, з якімі хочацца размаўляць, і ветрык, які летам нясе прахалоду… Гэты пералік працягваць можна бясконца, і для кожнага чалавека ён свой…
Я вельмі люблю свае Доцішкі, ганаруся тым, што я — беларус і нарадзіўся ў такім цудоўным месцы.
Настаўнік. Мне вельмі спадабалася з вамі працаваць. Дзякую за плённую працу, спадзяюся, што і вы атрымалі ад нашых зносін задавальненне.
Настаўнік. Пройдзе крыху часу, вы станеце дарослымі, будзеце працаваць, прымнажаючы веліч і магутнасьць нашага горада, краіны, абараняючы яе ад магчымых нягод і непрыемнасцяў, клапоцячыся пра яе, як пра маці. Магчыма, хто-небудзь з вас стане вялікім кіраўніком або нават прэзідэнтам краіны. І тады вам давядзецца вырашаць многія цяжкія праблемы.
Але самая галоўная наша з вамі задача — памятаць пра тое, што краін на свеце шмат, а дом у нас адзін, агульны, які называецца — наша малая Радзіма.
Усе мы на ёй павінны жыць як добрыя сябры, паважаючы традыцыі, культуру, звычаі розных нацыянальнасцяў, дапамагаючы ў бядзе і дзелячыся радасцямі.
Настаўнік. Наш першы ўрок падыходзіць да канца. Давайце возмемся за рукі і пажадаем адзін аднаму ўсяго самага найлепшага. Я хачу вам пажадаць, каб вы старанна вучыліся і працавалі, любілі і абаранялі сваю краіну, і, можа быць, у гонар вашых заслуг перад радзімай калі–небудзь прагучыць гімн Рэспублікі Беларусь і паднімецца яе сцяг. Бо вы — наша будучыня.
Вучні працягваюць выказваць пажаданні адзін аднаму.
Настаўнік. Са святам вас, мае дарагія вучні, з Днём ведаў!
(Вучань заканчвае мерапрыемства вершам Міколы Маляўкі “Радзіма”)
Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі, –
Гэта ўсё мая Радзіма.
Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, –
Гэта ўсё мая Радзіма.
Курганы і абеліскі,
Спапялёных вёсак спіскі
І Чарнобыль за плячыма, –
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мары смелыя на старце,
Пагранічнікі на варце,
Ясны свет перад вачыма, –
Гэта ўсё мая Радзіма.