Здаецца, зусім нядаўна навучэнцы Кошалеўскага дзіцячага сада — базавай школы былі ў гасцях у Раклевіцкай базавай школе Дзятлаўскага раёна, дзе ўбачылі шмат цікавых мерапрыемстваў у летнім аздараўленчым лагеры. І вось да нас з сяброўскім візітам прыехалі доўгачаканыя сябры з Раклевічаў.
Да сустрэчы мы пастараліся падрыхтавацца так, каб усім дзецям было цікава, займальна і камфортна.
Гасцей сустракалі “Міс Восень” і “Містар Асеннік”, якія азнаёмілі з экспазіцыяй “Колеры і багацце восені”, дзе былі прадстаўлены вырабы з прыродных матэрыялаў. Дырэктар Кошалеўскай школы Аляксандр Пятровіч Лазарэвіч расказаў аб гісторыі навучальнай установы, яе традыцыях і ганаровых жыхарах аграгарадка Кошалева. Гасцям паказалі бібліятэку, вучэбныя кабінеты, гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына”, дзе юныя экскурсаводы правялі экскурсію “Гісторыя аднаго экспаната”.
Потым юныя даследчыкі з дзвюх школ арганізавалі каманду “ДУЭТград” і праявілі свае інтэлектуальныя здольнасці ў гульні “Што? Дзе? Калі?”. І ніхто не засмуціўся ад выніку — нічыя.
З асаблівым настроем усе чакалі спартыўнай часткі сустрэчы, дзе разгарнулася бескампрамісная барацьба. І тут у агульным выніку перамагло сяброўства, бо нічыя была па настольным тэнісе, у спартландыі перамаглі кошалеўцы, а ў валейболе — госці з Раклевічаў.
Завяршылася сустрэча чай-брэйкам. Нашы паважаныя спонсары Іван Яўгенавіч Юрчык і Аляксандр Уладзіміравіч Стома аказалі дапамогу ў набыцці салодкіх прызоў, сокаў, садавіны. Усе дзеці былі вельмі рады і ўдзячны за смачныя пачастункі.
А наколькі запомнілася і спадабалася таварыская сустрэча паміж школамі, можна было даведацца з “Альбома пажаданняў”, дзе кожны ўдзельнік каманды “ДУЭТград” запісаў свае ўражанні і пажаданні. Мы пастараемся праводзіць як мага больш такіх добрых і цікавых мерапрыемстваў і запрашаць новых сяброў з іншых раёнаў, абласцей.
Гімназія № 2 Ваўкавыска з’яўляецца членам асацыяцыі “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”. Падчас апошняга Тыдня ўстойлівага развіцця гімназія правяла акцыю “Жывое дрэва асацыяцыі”, да якой далучыліся навучальныя ўстановы з іншых рэгіёнаў Беларусі.
Наталля СТОМА,
настаўніца пачатковых класаў
Кошалеўскага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.