У дапамогу педагогам устаноў дашкольнай адукацыі

- 13:54Метадычная скарбонка

“Задачы, асноўныя напрамкі і прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, у тым ліку дашкольнай, механізмы іх рэалізацыі вызначаны канцэптуальнымі падыходамі да развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2020 года і на перспектыву да 2030 года”, — адзначыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Леанідаўна Давідовіч.

Асноўнымі задачамі дашкольнай адукацыі з’яўляюцца: павышэнне даступнасці дашкольнай адукацыі; удасканаленне якасці дашкольнай адукацыі; забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Перспектывы развіцця да 2030 года: стварэнне нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці дашкольнай адукацыі (распрацоўка і апрабацыя інструментарыю ацэнкі якасці дашкольнай адукацыі); павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, у тым ліку праз павелічэнне долі педагагічных работнікаў, якія маюць адукацыю па кірунку “педагогіка дзяцінства”; удасканаленне здароўезберагальнага працэсу.

Ажыццяўляецца абнаўленне зместу дашкольнай адукацыі. У 2019 годзе зацверджаны адукацыйны стандарт дашкольнай адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2019 г. № 137 “Аб за­цвярджэнні адукацыйнага стандарту дашкольнай адукацыі”) і вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі: вучэбная праграма дашкольнай адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2019 г. № 138 “Аб зацвярджэнні вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі”) і тыпавы вучэбны план дашкольнай адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2019 г. № 139 “Аб зацвярджэнні тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі”).

На аснове вынікаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў ажыццяўляецца навукова-метадычнае забеспячэнне дашкольнай адукацыі: штогод выпускаюцца вучэбныя выданні, афіцыйна зацвер­джаныя або дапушчаныя ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным інстытутам адукацыі.

З мэтай рэалізацыі зместу адукацыйных галін “Дзіця і грамад­ства”, “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”, “Развитие речи и культура речевого общения”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Подготовка к обучению грамоте”, “Падрыхтоўка да навучання грамаце” вучэбнай праграмы да 2020/2021 навучальнага года падрыхтаваны вучэбна-метадычны комплекс “Мои первые уроки” для ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання. У яго склад уваходзяц­ь ВМК “Мир, в котором я живу” а­ўтараў А.Л.Давідовіч, А.І.Смолер, “Математический калейдоскоп” аўтара І.У.Жытко, “Путешествие в мир правильной речи”, “Путешествие в мир правильной речи. Шаг за шагом” аўтараў А.Л.Давідовіч, В.Л.Пашко, «Родная мова», «Родная мова. Крок за крокам» аўтараў Дз.М.Дубінінай, Н.С.Старжынскай, «Подготовка к обучению грамоте», «Падрыхтоўка да навучання грамаце» аўтара Н.С.Старжынскай.

Кожны ВМК уключае тры ўзаемазвязаныя кампаненты: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, у якім прадстаўлены метадычныя рэкамендацыі па ўключэнні кампанентаў ВМК у адукацыйны працэс установы дашкольнай адукацыі; канспекты спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (заняткаў), рэгламентаваных тыпавым вучэбным планам, якія забяспеч­ваюць рэалізацыю задач адпаведнай адукацыйнай галіны; вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі, які змяшчае наглядны дэманстрацыйны матэрыял (у фармаце А3), што спрыяе рэалізацыі зместу канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка; вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў), які ўключае наглядны матэрыял (прадметныя і сюжэтныя ілюстрацыі, схемы, піктаграмы і інш.) для практычнага выканання выхаванцамі гульнявых заданняў рознага ўзроўню складанасці ў адпаведнасці са зместам канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнай дапамогі, самастойнай творчай дзейнасці дзяцей.

Змест ВМК забяспечвае пераемнасць мэт і задач дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі для рэалізацыі адзінай лініі развіцця на этапах дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

У 2020 годзе ў адпаведнасці з “Планам выпуску вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў дашкольнай адукацыі да 2020/2021 навучальнага года” запланаваны выпуск 8 найменняў вучэбных дапаможнікаў.

Сёння праводзіцца работа па распрацоўцы праекта падпраграмы “Дашкольная адукацыя” Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021—2025 гады. Мэта падпраграмы “Дашкольная адукацыя” — забеспячэнне даступнасці і якасці дашкольнай адукацыі. Задача падпраграмы — стварэнне ўмоў для забеспячэння даступнасці і якасці дашкольнай адукацыі.

Ключавыя напрамкі сістэмы дашкольнай адукацыі, якія дазволяць вырашыць пастаўленую задачу: развіццё гнуткай, канкурэнтаздольнай, шматфункцыянальнай сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі, якая адказвае разнастайным запытам законных прадстаўнікоў дзяцей ранняга і дашкольнага ў­зросту з розных сацыяльных груп і слаёў насельніцтва; абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў дашкольнай адукацыі, у тым ліку праз набыццё абсталявання, сродкаў навучання, неабходных для рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі; павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў.

Падрыхтавала Надзея ЦЕРАХАВА.
Фота аўтара.