У госці да кніг

- 15:16Культура

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае для ўсіх мінчан і гасцей сталіцы кніжны свет Францыска Скарыны.

Дзякуючы праекту “У госці да кніг” і натхнёнай Таццяне Андрэеўне Сапега, вучні 3-х класаў першай сталічнай школы разам са сваімі школьнымі бібліятэкарамі мелі магчымасць пазнаёміцца з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, дакрануцца да гістарычнага мінулага нашай краіны. Ніхто не застаўся раўнадушным, бо дзеці былі не толькі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўных заняткаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адкрылі для сябе новыя факты, зацікавіліся тэмай, кожны панёс дадому зробленую сваімі рукамі віншавальную паштоўку з выявай першадрукара… Думаю, можна з поўнай упэўненасцю сказаць, што дзеці атрымалі такі важны сёння імпульс самім чытаць і даведвацца новае.

Таццяна ПАСУДНЕЎСКАЯ,
загадчыца школьнай бібліятэкі сярэдняй школы № 1 Мінска.