Напрыканцы навучальнага года ў мінскай гімназіі № 25 была арганізавана выстава, экспанаты якой расказвалі аб прадстаўніках розных нацыянальнасцей, што насяляюць Беларусь. Падрыхтавалі яе Аліна Казіміраўна Пахвалёная і яе вучні. Аліна Казіміраўна — заснавальнік і кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея “Невычэрпная крыніца гісторыі”. У ролі экскурсаводаў выступаюць самі гімназісты. Яны праводзяць цыкл лекцый для ўсіх жадаючых.
На выстаўцы прадстаўлены прадметы ўжытку, нацыянальныя касцюмы беларусаў, рускіх, татараў, палякаў, цыган і іншых народаў, якія захоўваюць свае гістарычныя карані, паважаюць культуру суседзяў, жывуць у міры і згодзе.
Юльяна ДЗЕМСКАЯ.
Фота Вольгі ПАЎЛЮЧЭНКА.