ІТ для медыцыны. ПВТ паказаў перадавыя праекты для здароўя
Сёння Парк высокіх тэхналогій стаў вялікай прэзентацыйнай пляцоўкай для новых медыцынскіх праектаў. Дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі паказаў перадавыя распрацоўкі першаму намесніку прэм’ер-міністра Аляксандру Турчыну і кіраўніцтву Міністэрства аховы здароўя.
Удзельнікі выставы маглі пратэсціраваць ІТ-рашэнні, якія былі прадстаўлены ў бізнес-інкубатары Парка. Янчэўскі запусціў медыцынскі 3D-прынтар — “лічбавага стаматолага”. За час мерапрыемства станок раздрукаваў неабходны імпланты для работы ўрача.
Прадстаўнікам Міністэрства аховы здароўя паказалі праекты ПВТ, якія ствараюцца ў калабарацыі з урачамі. Стартап Skinive выкарыстоўвае нейрасетку для вызначэння праблемных участка скуры з дапамогай камеры смартфона. Распрацоўка дапамагае ў выяўленні рызык анкалагічных захворванняў і накіроўвае інфармацыюб аб трывожных сімптомах спецыялістам.
На адным са стэндаў удзельнікі пратэсціравалі шлем віртульнай рэальнасці, які выкарыстоўваюць для рэабілітацыі дзяцей з ДЦП. Тэхналогію стратапа GKeyLab таксама плануюць выкарыстоўваць для лячэння шызафрэніі.
Медыкаў зацікавіў нейранавігатар для хірургаў ад кампаніі Promwad. Спецыяльная станцыя дазваляе мінімізаваць хірургічнае ўмяшанне, больш дакладна кантраляваць і планаваць аперацыйныя працэсы, а таксама павысіць прадукцыйнасць урача.
Усяго ў Парку высокіх тэхналогій было прадстаўлена больш за 10 інавацыйных праектаў: змяшаная рэальнасць у траўматалогіі (Vola.io), гульнявы дадатак для барацьбы з дэпрэсіямі (Goodville), мабільны кардыяманітор (Cardio X), сканер са штучным інтэлектам (Aibion), электронны стэтаскоп (Healthy Networks), нейрагарнітура (PigPug). Спецыяльна для дэлегацыі правялі трэніроўку па нейрафітнесе.
Пасля тэхналагічнай выставы ПВТ і Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Размова працягнулася ў нефармальных умовах, дзе былі абмеркаваны сумесныя ІТ-праекты для аховы здароўя. Парк прадставіў карту медыцынскіх ІТ-кампаній Беларусі. За апошнія некалькі гадоў колькасць новых рашэнняў у гэтай сферы павялічылася ў некалькі разоў.





