Вучні сярэдняй школы № 1 Чавус пад кіраўніцтвам настаўнікаў-прадметнікаў ствараюць турыстычна-краязнаўчыя медыявандроўкі з выкарыстаннем сэрвісаў WEB 2.0. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».
На працягу трох гадоў школа ўдзельнічала ў рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў на аснове стварэння і рэалізацыі турыстычна-краязнаўчых медыяпадарожжаў”.
Медыяпадарожжа — электронны прадукт, які складаецца з трох кампанентаў: даведачна-інфармацыйнага (відэаэкскурсія або медыяэкскурсія, якая суправаджаецца відэамалюнкам і аўдыяінфармацыяй), інтэрактыўнага (які дазваляе гледачу кіраваць хуткасцю, формай падачы інфармацыі, паглыбляцца ў падрабязнасці або, наадварот, разглядаць асобныя моманты павярхоўна) і кантрольна-дыягнастычнага (які дазваляе праверыць узровень асэнсавання і засваення інфармацыі).
Настаўніца біялогіі і хіміі Марына Казак актыўна ўключылася ў работу. Яна вызначыла групу навучэнцаў-інаватараў і размеркавала паміж імі ролі.
— На працягу трох гадоў мы праводзілі рознага роду экскурсіі, велапаходы, збіралі матэрыял, стваралі відэаролікі. Свае напрацоўкі выкарыстоўвалі на ўроках біялогіі і класных гадзінах, — адзначае педагог. — Некаторыя матэрыялы адпраўлялі на біялагічныя конкурсы. Так відэаролік “Забруджванне нітратамі водных крыніц у в.Каменка Чавускага раёна” ў конкурсе “Зялёны дазор” заняў 3-е месца на абласным этапе. Па завяршэнні інавацыйнага праекта былі створаны медыяпрадукты.
Чытайце матэрыял Надзеі ЦЕРАХАВАЙ у нумары ад 28 сакавіка 2023 года.