Уладзімір Пуцін уступіў на пасаду прэзідэнта

- 11:09Інфармацыйная гадзіна

Цырымонія інаўгурацыі нававыбранага Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адбылася 7 мая ў Крамлі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цырымонія прайшла ў Андрэеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца. Тут Уладзімір Пуцін падняўся да трыбуны і прынёс прэзідэнцкую прысягу. Пасля гэтага Старшыня Канстытуцыйнага Суда ўручыў яму сімвалы дзяржаўнай улады і аб’явіў аб уступленні на пасаду.

На цырымоніі прысутнічалі члены ўрада, сенатары і дэпутаты Дзярждумы, кіраўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, суддзі Канстытуцыйнага Суда, дыпкорпус і іншыя прадстаўнікі ўлады.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прайшлі 18 сакавіка. Уладзімір Пуцін, які прымаў удзел у галасаванні ў якасці самавылучэнца, атрымаў 76,7 працэнта галасоў, што стала рэкордам у расійскай гісторыі. Чарговы тэрмін, які прадоўжыцца да 7 мая 2024 года, стане для Уладзіміра Пуціна чацвёртым.