Увага! Конкурс!

- 14:25Рознае

Калі вашы вучні цікавяцца кнігамі, часопісамі, газетамі або так званымі новымі медыя, калі яны плануюць звязаць сваю прафесійную дзейнасць з імі, прапануйце паўдзельнічаць у наступным конкурсе. “Кніжная культура і СМІ ў сучасным свеце” – так называецца конкурс, абвешчаны факультэтам прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Запланаваны навуковыя секцыі:

  • развіццё медыятэхналогій у кантэксце сучасных міжкультурных камунікацый:
  • прынттэхналогіі, прынтмедыясістэмы і комплексы як вытворчая база кнігавыдання;
  • праблемы арганізацыі, кіравання і эканомікі кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання.

Паўдзельнічаць могуць школьнікі 10-11 класаў, студэнты, магістранты навучальных устаноў Беларусі і іншых краін.

Работы аб’емам не больш за 30 старонак прымаюцца па 20 чэрвеня 2021 года.

Удзельнікі конкурса могуць быць адзначаны дыпломамі і граматамі, прызёры будуць запрошаны выступіць на міжнародным форуме “Скарынаўскія чытанні”, які адбудзецца ў БДТУ ў кастрычніку бягучага года.

Больш падрабязную інфармацыю шукайце на сайце БДТУ:  https://www.belstu.by/news/university/mezhdunarodnyi-konkurs-knizhnaya-kultura-i-smi-v-sovremennom-mire.html

Можна патэлефанаваць ці напісаць членам аргкамітэта: