Увага навукоўцам

- 10:06Актуальна, Калегіі, пасяджэнні

Актуальныя пытанні навукова-­тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці УВА абмеркавалі на пашыраным пасяджэнні калегіі Мінадукацыі.

Прадстаўнікі ведамства, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, БРСМ, Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, рэктары абмеркавалі практычныя аспекты прымянення заканадаўства па актывізацыі навуковай дзейнасці. Прагучалі таксама і прапановы па ўдасканаленні падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і рэалізацыі праекта Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця Беларусі і фарміравання праекта праграмы Саюзнай дзяржавы “Арганізацыя вытворчасці інавацыйнай прадукцыі ў рамках стварэння міждзяржаўнай сеткі ўніверсітэцкіх навукова-тэхналагічных паркаў”.

— Па-ранейшаму застаюцца важнымі аспекты матывацыі моладзі да заняткаў навуковай дзейнасцю, удасканаленне механізма планавання набору і адбору аспірантаў, падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, рэалізацыя інавацыйных праектаў у рамках дзяржаўных і міжнародных праграм, а таксама развіццё экспарту адукацыйных паслуг — адны з найважнейшых задач ведамс­тва, якія знаходзяцца на пастаянным кантролі, — падкрэсліў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

 

Падрабязна чытайце ў матэрыяле Вольгі Антоненкавай у нумары ад 18 кастрычніка 2022 года.