Вас выклікае Футбаліяда

- 12:12Спартыўныя падзеі

Футбол — адна з самых распаўсюджаных і любімых у свеце камандных гульняў. 10 снежня адзначаецца Сусветны дзень футбола. Гэтае свята было заснавана па рашэнні ААН. Такім чынам міжнародная супольнасць аддае даніну гэтаму віду спорту, які для многіх мільёнаў людзей не проста гульня, а стыль жыцця. Мы прапануем у гэты дзень правесці спартыўнае мерапрыемства “Вас выклікае Футбаліяда”.

Мэты мерапрыемства: далучэнне дзяцей да сістэматычных заняткаў футболам; замацаванне спартыўных ведаў, уменняў і навыкаў; выхаванне пачуцця калектывізму; прапаганда здаровага ладу жыцця.

Спаборніцтва можна правесці як паміж класамі, паралелямі, так і паміж школамі. У Футбаліядзе выкарыстоўваюцца эстафеты з футбольным мячом з элементамі навыкаў, атрыманых на ўроках фізічнай культуры, факультатывах па футболе, гадзінах здароўя і спорту. Судзейства спаборніцтваў ажыццяўляецца з дапамогай настаўнікаў фізічнай культуры, педагогаў дадатковай адукацыі, бацькоў, актыўных вучняў.

Удзельнікі спаборніцтваў: дзве каманды хлопчыкаў па 8 чалавек.

Падвядзенне вынікаў: у кожным конкурсе пераможца атрымлівае два ачкі, той, хто прайграў, — адно. У апошнім конкурсе “Двухбаковая гульня па міні-футболе” пераможца атрымлівае тры ачкі.

Абсталяванне: футбольныя мячы, вароты для гульні ў міні-футбол, фішкі для абвядзення, кеглі.

Ход мерапрыемства

Конкурс “Вядзенне мяча”

Первый конкурс начинаем

И к мячу мы привыкаем.

Я все фишки обведу,

Никого не подведу.

Гульцы становяцца ў калоны. Перад першымі нумарамі — мяч. Па сігнале гулец вядзе мяч нагамі, абводзячы чатыры стойкі, даводзіць да паваротнай стойкі, абводзіць яе і робіць доўгую перадачу ў сваю калону. Другі нумар, прыняўшы мяч за стартавай лініяй, паўтарае практыкаванне. Выйграе каманда, гульцы якой хутчэй і з меншай колькасцю памылак скончаць эстафету.

Конкурс “Перадача мяча ў парах”

Если хочешь быть умелым,

Ловким, точным, очень смелым,

Тренировку начинай,

В парах мяч передавай.

Гульцы каманд размяркоўваюцца па парах. Гульцы першай пары бягуць наперад, робячы адзін аднаму перадачы паміж стойкамі, якія стаяць на шляху, а потым такім жа чынам вяртаюцца назад. Перамагае каманда, пары якой хутчэй скончаць эстафету і зробяць найменшую колькасць памылак. Журы аб’яўляе прамежкавыя вынікі конкурсу.

Конкурс “Перадача мяча галавой па крузе”

Я люблю играть в футбол,

Забивать в ворота гол.

Забиваю я ногой,

А бывает — головой.

Гульцы каманды размяшчаюцца па крузе, а капітан каманды стаіць у цэнтры круга. Па сігнале суддзі капітан каманды перадае галавой мяч па крузе кожнаму гульцу. Гульцы вяртаюць мяч капітану таксама галавой. Гульня ідзе да страты мяча гульцамі. Даецца дзве спробы. Па суме дзвюх спроб вызначаецца пераможца.

Конкурс “Бег прусакоў з мячом”

Ну, ребятушки, для вас

Эстафета просто класс!

Много там этапов разных,

Интересных и прекрасных.

Гульцы размяшчаюцца ў калонах па адным. Накіроўваючы сядзіць на падлозе з апорай, рукамі ззаду, нагамі наперад “прусакамі” пераносіць футбольны мяч, стараючыся, каб ён не выпаў. Перасоўваючыся да стойкі і назад, перадае мяч наступнаму гульцу. Перамагае каманда, гульцы якой першымі скончаць эстафету.

Конкурс “Конкурс капітанаў”

Капитаном не зря стал,

В Футболиаду ты попал.

Нас, смотри, не подведи

И в “десятку” попади.

Удзельнічаюць капітаны каманд. Капітаны па чарзе выконваюць па тры ўдары па варотах з васьмі метраў. На варотах намаляваны балы. Перамагае капітан, які набярэ максімальную колькасць ачкоў. Журы аб’яўляе прамежкавыя вынікі конкурсу.

Конкурс “Хакей з мячом”

Палкой быстро мяч веду

И все стойки обведу.

Если сможешь ты догнать,

Чемпионом можешь стать.

Каманды размяшчаюцца ў калону па адным. У накіроўваючага ў руках гімнастычная палка. Па сігнале суддзі першыя гульцы палкай вядуць футбольны мяч да паваротнай стойкі і назад, перадаючы палку і мяч наступнага гульцу. Перамагае каманда, гульцы якой хутчэй і без памылак скончаць эстафету.

Конкурс “Боўлінг”

Ловко прыгну, подобью,

Метко кегли я собью

Не руками, а ногой,

А бывает — головой.

На адлегласці 8—10 метраў пастаўлена 15 кегляў у адвольным парадку. Кожны ўдзельнік атрымлівае права на адзі­н удар. Ударам нагой гулец стараецца збіць кеглю. Перамагае каманда, у якой больш збітых кегляў.

Конкурс “Перанос мяча галовамі”

В парах тоже не дрожу,

Головою мяч держу.

Ну, ребята, не зевайте,

А быстрее догоняйте.

Гульцы размяркоўваюцца па парах. Па сігнале суддзі першая пара, трымаючы галавой мяч (рукамі забаронена дакранацца да мяча), перасоўваецца да стойкі і назад і перадае мяч наступнай пары. Перамагае каманда, пары якой першымі скончаць эстафету і зробяць найменшую колькасць памылак.

Конкурс “Толькі без рук”

К победе рвётся футболист —

Над сеткой мяч летит умело.

Он в конкурсе, словно артист,

“Только без рук” отправил смело.

Гульнявая пляцоўка падзелена на дзве часткі валейбольнай сеткай, умацаванай на вышыні 1 метр над узроўнем падлогі. Гуляе па 6 чалавек ад кожнай каманды. Вучні, седзячы на падлозе, гуляюць па наступных правілах: тры дотыкі на адным баку, тры — на іншым. У гульні можна дакранацца мяча галавой, але толькі не рукамі. Мяч падаецца гульцом, які сядзяць спінай да сеткі на адлегласці 3 метры, нагой. Гуляюць лёгкім мячом па правілах валейбола да рахунку 5.

Конкурс “Пракаці мяч пад гульцом”

А футбольный наш отряд

Победить всех очень рад.

Где ползком, а где и влёт

Все рекорды в школе бьёт.

Гульцы каманд становяцца ва ўпоры лежачы адзін за адным. Першы гулец аббягае каманду і пракочвае мяч пад гульцамі, а сам кладзецца першым ва ўпоры лежачы. І так працягваецца да таго часу, пакуль гульцы каманды не дойдуць да паваротнай стойкі. Калі гулец каманды даходзіць да паваротнай стойкі, усе гульцы падымаюцца, аббягаюць стойку і вяртаюцца назад да стартавай лініі. Перамагае каманда, што першай скончыла конкурс.

Конкурс “Віктарына”

Много конкурсов прошли,

К викторине подошли.

Ну-ка, парни, не зевайте,

На вопросы отвечайте.

Удзельнічаюць балельшчыкі каманд. Балельшчыкі, якія дадуць больш правільных адказаў на пытанні віктарыны, прыносяць два ачкі сваёй камандзе, а тыя, хто прайграў, — адно.

Пытанні віктарыны:

  1. Усе ведаюць вядомую песню, у якой спяваюць пра матч Аргенціны і Ямайкі. З якім лікам і якая каманда выйграла? (Перамагла Аргенціна — 5:0.)
  2. Хто прызначае “футбольныя гарчычнікі”? (Арбітр.)
  3. У якім абутку бегаюць футбалісты па полі падчас матча? (У буцах.)
  4. Стары чараўнік, які вырашыў паўплываць на ход футбольнага матча. (Хатабыч.)
  5. У гонар якога футбаліста назвалі гатунак кавы? (Пеле.)
  6. Як называецца гол, забіты ў вароты сваёй камандай? (Аўтагол.)
  7. Якая краіна можа пахваліцца тым, што яе зборная часцей за ўсё станавілася чэмпіёнам свету? (Бразілія.)
  8. Колькі гульцоў адначасова могуць знаходзіцца на полі ў адной камандзе? (11 гульцоў.)

Калі “футбалісты” пройдуць усе выпрабаванні, вядучы павінен зрабіць падлік “галоў” і абвясціць вынік.

Конкурс “Міні-футбол”

Мини-мини — мой футбол.

Я не зря сюда пришёл.

Меня здесь не удержать —

Вот и цель — даю все пять!

Гуляюць дзве каманды па спрошчаных правілах. На пляцоўцы знаходзяцца чатыры гульцы і варатар. Колькасць замен не абмежавана. Гуляецца два таймы па 7 хвілін. Перамагае каманда, якая забіла больш галоў саперніку.

Падвядзенне вынікаў.

Узнагароджанне.

Вот и конкурсы прошли

И к финалу подошли.

Скоро будут награждать

И с победой поздравлять.

Журы аб’яўляе канчатковы вынік. Пераможцы Футбаліяды ўзнагароджваюцца медалямі, граматамі і салодкімі прызамі.

Юрый КАРОЛЬ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя гімназіі № 3 імя В.З.Каржа Пінска.
Фота аўтара.