Ведаць і паважаць законы са школы

- 11:27Навіны рэгіёнаў, Рознае

У нашай школе прававая асвета вучняў ажыццяўляецца праз іх далучэнне да ведання норм права і маралі. Напрыканцы мінулага навучальнага года ў школе прайшоў месяц прававой інфармацыі, які ўключаў інфармацыйныя гадзіны “Ведай і паважай законы сваёй краіны”, класныя гадзіны ў пачатковых класах “Біль аб правах дзяцей”, прававы лікбез “Адміністратыўная і крымінальная адказнасць”, урокі пытанняў і адказаў “Падлетак і закон”, прававы лекторый з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і інш. Навучэнцы ахвотна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, за што атрымалі заслужаныя ўзнагароды.


У рамках прававога месяца было праведзена кансультаванне вучняў і бацькоў па пытаннях сацыяльна-прававой асветы. Для старшакласнікаў была арганізавана дыскатэка “Школа і закон”, для дзяцей і бацькоў аформлена кніжная выстава “Прававая азбука”.


Падчас мерапрыемстваў вывучаўся ўзровень маральных якасцей асобы і прававых ведаў: сумленнасць, прыстойнасць, годнасць, гонар, адказнасць за свае ўчынкі. Вынікі маніторынгу парадавалі. Намаганні педагогаў па фарміраванні ў падлеткаў законапаслухмяных паводзін і прававой культуры аказаліся недарэмнымі.

Наталля ХАТЫНЮК,
сацыяльны педагог сярэдняй школы № 1 Маларыты.