Віктарына “Я ведаю”

- 9:54Практыкум

(геаграфія 9—10 клас) па тэме “Геаграфія насельніцтва і гаспадаркі Беларусі”.

1 тур (так або не)

1. Гомель з’яўляецца самым аддаленым ад Мінска абласным цэнтрам.

2. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Беларусі складае 46 чалавек на 1 кв.км.

3. У структуры насельніцтва па поле ў Беларусі пераважаюць жанчыны.

4. ЮНЕСКА ўключыла ў 2018 годзе фестываль у Будславе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

5. Віцебск — сталіца СНД.

6. Вядучая роля ў прамысловасці належыць горназдабываючай галіне.

7. Ячныя крупы вырабляюць з ячменю.

8. Самая галоўная каштоўная харчовая культура — грэчка.

9. Галоўным прадпрыемствам у Беларусі па нарыхтоўцы драўніны з’яўляецца канцэрн “Белляспаперпрам”.

10. Вытворчасць сінтэтычных валокнаў наладжана на прадпрыемстве ў Наваполацку.

2 тур (выбраць правільны адказ)

1. Вобласць, у якой вядзецца здабыча нафты:

    Віцебская,

    Гомельская,

    Гродзенская.

2. Асноўнае радовішча каменнай солі:

    Старобінскае,

    Рэчыцкае,

    Жыткавіцкае.

3. Манапалістам па здабычы нафты і прыроднага газу ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца “Беларуснафта” з галоўным прадпрыемствам у:

    Мазыры,

    Рэчыцы,

    Гомелі.

4. Самая буйная электрастанцыя Беларусі:

     Лукомская  ДРЭС,

     Зэльвенская  ДРЭС,

     Бярозаўская  ДРЭС.

5. Прадпрыемства “Нафтан” працуе ў:

     Мазыры,

     Наваполацку,

     Рэчыцы.

 6. Вядучым прадпрыемствам Беларусі па вытворчасці дорожна-будаўнічай тэхнікі і абсталявання з’яўляецца “Амкадор”, якое знаходзіцца ў:

     Пінску,

     Мінску,

     Дзяржынску.

7. Завод “Цэнтраліт” знаходзіцца ў :

       Гомелі,

       Мінску,

       Пінску.

8. Тралейбусы і трамваі выпускае прадпрыемства:

       МАЗ,

       БелАЗ,

       Белкамунмаш.

9. Для вытворчасці азотных угнаенняў патрэбна сыравіна:

       прыродны газ,

       торф,

       апатыты.

10. Беларуская фабрыка па вырабе лыж і спартыўнага інвентару працуе ў:

      Сілічах,

      Барысаве,

      Целяханах.

3 тур (хто хутчэй)

1. У якім горадзе размешчаны Беларускі металургічны завод?

2. Малочныя кансервы вырабляюць у гарадах…

3. У гарадах …, …, працуюць фабрыкі па вытворчасці шпалер.

4. Назва прадпрыемства па вытворчасці халадзільнікаў і пральных машын.

5. Якім дзвюм краінам саступае Беларусь па аб’ёме вытворчасці калійных угнаенняў?

6. Суаднясіце:

      Мінск                  “Калінка”

      Салігорск            “Мілавіца”

      Жодзіна               “Світанак”

      Гомель                 “8 Сакавіка”

7. Якая галіна тэкстыльнай прамысловасці з’яўляецца перспектыўнай?

8. Якую назву мае фабрыка па вырабе жаночых і мужчынскіх сумак у Мінску?

9. Які фактар з’яўляецца асноўным у дрэваапрацоўчай прамысловасці?

10. Прадоўжыць выказванне “Беларусь называюць краінай “вялікай …”

4 тур (выбар тэмы)

1. Насельніцтва: растлумач назву “Горад-спадарожнік”.

2. Фактары размяшчэння вытворчасці: пералічыць асноўныя фактары, якія ўплываюць на размяшчэнне галін гаспадаркі.

3. Машынабудаванне: якое прадпрыемства выпускае кар’ерны самазвал.

4. Хімічная прамысловасць: якія ўгнаенні выпускаюць у гарадах

Гродна —

Гомель —

Салігорск —

5. Лёгкая прамысловасць: у якіх гарадах працуе прадпрыемства па вытворчасці хімічных валокнаў.

6. Харчовая прамысловасць: на якім прадпрыемстве выпускаецца харчовая соль?

7. Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў: у якім горадзе ў 1913 годзе быў пабудаваны цэментны завод?

8. Мэблевая прамысловасць: крыху больш за 100 гадоў назад у Беларусі існавала толькі адно прадпрыемства па вытворчасці мэблі. У якім горадзе яно працавала?

9. Сфера паслуг: адны з відаў эканамічнай дзейнасці сферы паслуг, якія найбольш хутка развіваюцца.

10. Знешнеэканамічныя сувязі: наз­ваць 6 СЭЗ (свабодных эканамічных зон).

Адказы:

1 тур

1. не; 2. так; 3. так; 4. так; 5. не; 6. не; 7. так; 8. не; 9. так; 10. так.

2 тур

1. Гомельская; 2. Старобінскае; 3. Гомель; 4. Лукомская ДРЭС; 5. Наваполацку; 6. Мінск; 7. Гомель; 8. “Белкамунмаш”; 9. прыродны газ; 10. Целяханах.

3 тур

1. Жлобін; 2. Глыбокае, Рагачоў; 3. Мінск, Гомель; 4. Атлант; 5. Канада, Расія; 6. Мінск — “Мілавіца”, Салігорск — “Калінка”, Жодзіна — “Світанак”, Гомель — “8 Сакавіка”; 7. ільняная; 8. “Галантэя”; 9. сыравінны; 10. хіміі.

4 тур

1. Горад які размешчаны не далей чым за 30 км ад буйнога горада ці прадпрыемства і складае з ім адзіную эканамічную сістэму.

2. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродна-рэсурсны патэнцыял, працоўнарэсурсны, спажывецкі, транспартна-інфраструктурны, навукова- тэхнічны патэнцыял.

3. БелАЗ.

4. Гродна — азотныя, Гомель — фосфарныя, Салігорск — калійныя.

5. Магілёў, Віцебск.

6. “Мазырсоль”.

7. Ваўкавыск.

8. Пінск.

9. Інфармацыя і сувязь.

10. Віцебск, Мінск, “Гроднаінвест”, Брэст, Магілёў, Гомель — “Ратон”.

Часлава ЧАРНЕВІЧ,
настаўніца геаграфіі Карабоўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна.