Дадатак «Школа кіравання» выйшаў 14 красавіка ў «Настаўніцкай газеце». Як заўсёды, у ім вы знойдзеце адказы на шматлікія пытанні, атрымаеце тлумачэнні і парады.
У сённяшнім дадатку “Школа кіравання” — цікавыя праекты, актуальныя прапановы і тлумачэнні.
- Пра асаблівасці акрэдытацыі ўстаноў спецыяльнай адукацыі расказвае дырэктар Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі Вольга Рыбаключава.
- Дырэктары, члены Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі, дзеляцца вопытам арганізацыі здароўезберагальнага асяроддзя ў школе.
- Традыцыйныя адказы на актуальныя пытанні — у матэрыяле “Вам адказвае Міністэрства адукацыі”.
- Вопыт рэгіёнаў: асаблівасці падтрымкі маладых спецыялістаў.