Выкарыстанне праваахоўнай тэматыкі для палітычнага націску недапушчальнае

- 10:43Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў прыняў удзел у пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню па правах чалавека “ААН@70 — правы чалавека ў цэнтры глабальнага парадку дня”, якое праводзіцца па ініцыятыве старшыні 70-й сесіі ГА ААН Могенса Люкетафта. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У сваім выступленні Валянцін Рыбакоў выклаў падыходы Беларусі ў галіне правоў чалавека і выступіў за ўзаемапаважлівы дыялог, без выбудоўвання іерархіі ў міжнародна прызнаных катэгорыях правоў чалавека. “Намеснік міністра адзначыў, што ўлік правоў чалавека ў дзейнасці ААН павінен мець разумныя межы, падкрэсліўшы недапушчальнасць штучнага нагнятання праблемы ў галіне правоў чалавека, дзе гэта не патрабуецца, і выкарыстання праваахоўнай тэматыкі для палітычнага націску на суверэнныя дзяржавы”, — расказалі ў МЗС.

Валянцін Рыбакоў праінфармаваў аб нацыянальных намаганнях Беларусі па выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў і запэўніў удзельнікаў мерапрыемства ў тым, што Беларусь заўсёды была і будзе заставацца добрасумленным удзельнікам ААН.

У мерапрыемстве прыняў удзел генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.