З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)!

- 11:18Актуально, Апошнія запісы, Рознае

Заўтра наша краіна адсвяткуе Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Кожны беларус адзначыць яго, услаўляючы нашу Айчыну. І кожны з нас хаця б у думках аддасць пашану тым людзям, якія 72 гады назад далі нам шанс на жыццё, вызваліўшы родную зямлю ад фашысцкай навалы.

Асаблівым гэты дзень будзе для моладзі, якая сёлета, скончыўшы ўстановы вышэйшай адукацыі, пачынае працоўную дзейнасць. Як адзначыў на балі выпускнікоў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, “наша дзяржава робіць стаўку на маладых людзей, і краіне неабыякавы іх лёс”. Маладзёжная палітыка сёння — адзін з дзяржаўных прыярытэтаў. Таму так радасна ад шчаслівых усмешак дзяўчат — выпускніц факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Яўгеніі Латушка, Кацярыны Шлык і Паліны Чэнчык. Перад імі — усё жыццё, напоўненае асалодай ад працы з дзецьмі.

Фота Алега ІГНАТОВІЧА.