З любоўю і клопатам

- 11:09Сацыяльны ракурс, Соцыум

ІІ Абласны форум замяшчальных сем’яў у Віцебску аб’яднаў звыш 150 удзельнікаў.

Адразу стала бачна, што вялікая сустрэча чакаецца па-сямейнаму цёплай і адначасова вельмі падзейнай. Работа стартавала з раніцы на шматлікіх інтэрактыўных выставачных пляцоўках, дзе ў тым ліку былі прадстаўлены метадычныя матэрыялы па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, захаванні бяспекі ў розных сферах жыццядзейнасці, выстава “Сям’і шчаслівыя моманты” мастацкіх работ навучэнцаў абласнога палаца дзяцей і моладзі. Акрамя таго, была арганізавана выстава-продаж метадычнай і дзіцячай літаратуры, а педагогі гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падрыхтавалі і правялі серыю майстар-класаў “Вырабы сваімі рукамі”.

— Правядзенне форуму становіцца добрай традыцыяй, — адзначыў на адкрыцці пленарнага пасяджэння намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. — Адаграваючы дзіцячыя сэрцы, прывіваючы дзецям здаровыя нормы і правілы жыцця, навучаючы іх адказным паводзінам дома і ў соцыуме, вы, паважаныя прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі, вырашаеце адну з найважнейшых перспектыўных задач дзяржаўнага маштабу. Сямейная палітыка, якая право­дзіцца нашай краінай, накіравана на рэалізацыю права дзіцяці пражываць, выхоўвацца ў сям’і і ўключае комплекс мер падтрымкі сем’яў праз прадастаўленне гарантый і льгот у сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсіённага, падатковага і жыллёвага заканадаўства і іншых. Выхаванне, абарона інтарэсаў дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, — сур’ёзная і ў найвышэйшай ступені адказная справа. Ад таго, як яна выконваецца, залежаць чалавечыя лёсы і духоўна-маральны дабрабыт грамадства. Аднак такія паняцці, як замяшчальная або прыёмная сям’я, законныя прадстаўнікі, важныя для афіцыйных дакументаў. У жыцці ж галоўнае, каб сям’я была любячай, дружнай і сапраўднай.

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 28 кастрычніка 2022 года.