Заняткі па бяспецы ад ратавальнікаў

- 11:03Навіны рэгіёнаў

У яслях-садзе № 5 Слоніма вялікая работа праводзіцца па бяспецы жыццядзейнасці выхаванцаў. Работа вядзецца па трох напрамках: з дзецьмі, з педагогамі, з бацькамі. Вялікая ўвага ўдзяляецца стварэнню прадметна-развіццёвага асяроддзя ў групах. Пры рабоце з дзецьмі актыўна выкарыстоўваюцца заняткі-сустрэчы з запрашэннем бацькоў, супрацоўнікаў МНС, ДАІ.

Так, аднымі з апошніх былі заняткі па правілах пажарнай бяспекі з дзецьмі спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія правёў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слонімскга РАНС В.У.Балкунец. Вадзім Уладзіміравіч расказаў аб правілах бяспекі, паказаў, як карыстацца вогнетушыцелем, пагуляў з дзецьмі ў гульні, накіраваныя на замацаванне ведаў па бяспецы. Сустрэча з супрацоўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях павышае цікавасць дзяцей да прафесіі ратавальніка, а нефармальная атмасфера спрыяе засваенню практычных ведаў, уменняў, навыкаў, узбагачэнню слоўніка дзяцей.

Вера ЛАГУЦІК,
выхавальнік ясляў-сада № 5 Слоніма.