“Жывая паліца” запрашае чытачоў

— У нашай краіне ўсё больш папулярным становіцца буккросінг, — гаворыць намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 8 Пінска Ірына Вітальеўна Ланец. — Сёння “жывыя паліцы” можна сустрэць ужо не толькі ў бібліятэках, але і ва ўстановах адукацыі, кафэ, у тым ліку і пінскіх. Наша школа далучылася да гэтага руху, каб прыцягнуць педагогаў, вучняў і іх бацькоў да чытання і павысіць іх чытацкую культуру.

Ва ўстанове адукацыі арганізаваны комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных буккросінгу: акцыя “Падары кнізе другое жыццё”, інфармацыйная гадзіна для педагогаў “Што такое буккросінг?”, пазнавальныя хвілінкі для вучняў “Як стаць актыўным буккросерам” і інш. Нядаўна на першым паверсе школы з’явілася “жывая паліца”.

— Цяпер аматары мастацкага слова могуць браць без запісу ў бібліятэчным фармуляры кнігі, пакідаць іх сабе ці перадаваць іншым, — расказвае І.В.Ланец. — Акрамя таго, вучні могуць прыносіць кнігі з дому. “Жывая паліца” працуе на працягу ўсяго вучэбнага дня. На ёй можна знайсці не толькі мастацкую і навуковую літаратуру, але і энцыклапедыі, слоўнікі, часопісы.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *