Зацверджана загадам галоўнага рэдактара
Установы “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
ПАЛАЖЭННЕ
аб Сёмым конкурсе метадычных распрацовак педагагічных работнікаў
Рэспублікі Беларусь «Адкрыты ўрок»
1. Агульныя палажэнні
Сёмы конкурс метадычных распрацовак педагагічных работнікаў Рэспубликі Беларусь «Адкрыты ўрок» (далей — конкурс) — грамадская ініцыятыва Установы “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”, скіраваная на прапаганду перадавога вопыту настаўнікаў, фарміраванне высокай метадычнай культуры і павышэнне прафесіяналізму педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь.
1.1. Мэтамі конкурсу з’яўляюцца :
– выяўленне і падтрымка найбольш творчых настаўнікаў;
– стымуляванне інавацыйнай дзейнасці ў галіне адукацыі;
– павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў праз распаўсюджванне перадавога метадычнага вопыту і удасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу
1.2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” (далей – Арганізатар).
1.3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць настаўнікі и выкладчыкі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Колькасць удзельнікаў не абмежавана. Абмежаванні па ўзросце і стажу работы не ўстанаўліваюцца. Матэрыялы на конкурс могуць падаваць выключна самі удзельнікі.
1.4. Арганізатар мае права апублікаваць у газеце “Настаўніцкая газета” любы матэрыял, дасланы на конкурс, з выплатай аўтарам адпаведнага аўтарскага ўзнагароджання (ганарару). Немаёмасныя правы (у т. л. права на імя) захоўваюцца за аўтарам.
Матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу, якія, на думку Арганізатара, прадстаўляюць прафесійную каштоўнасць, могуць быць апублікаваны Арганізатарам або пры яго ўдзеле ў метадычных зборніках з выплатай аўтарам адпаведнага аўтарскага ўзнагароджання (ганарару).
ІІ. Парадак правядзення конкурсу
2.1. Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны:
– пачатак конкурсу – з дня апублікавання гэтага Палажэння;
– заканчэнне прыёму работ – 30 чэрвеня 2012 года;
– падвядзенне вынікаў – да 15 верасня 2012 года.
2.2. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс не больш як дзве работы па 10–15 старонак кожную. Магчымы дадаткі, якія не ўваходзяць у асноўны аб’ем тэксту. Колькасць дадаткаў не павінна перавышаць 10 друкаваных старонак. Мультымедыйныя дадаткі прадстаўляюцца толькі ў электронным выглядзе.
2.3. Першая старонка (тытульны ліст) конкурснай работы павінна змяшчаць:
– прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара (поўнасцю);
– месца працы, паштовы адрас навучальнай установы;
– хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (службовага, хатняга, мабільнага), адрасы ICQ i Skype (калі ёсць);
– пашпартныя звесткі і нумар карткі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;
– тэму ўрока або праекта.
Асобным дакументам афармляецца інфармацыя пра клас (групу дзяцей), для якіх падрыхтаваны ўрок: цікавасць вучняў да прадмета, узровень навучання, напрамак (для гімназій і ліцэяў). У гэтым жа дакуменце павінна раскрывацца месца ўрока ў тэме.
Удзельнік абавязкова прадстаўляе партрэтны фотаздымак, а таксама 2–3 фотаздымкі найбольш цікавых момантаў ўроку. Усе фотаздымкі прадстаўляюцца ў электронным варыянце ў фармаце JPEG.
2.4. Конкурс праводзіцца па чатырох намінацыях:
– “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку” (беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, гісторыя, грамадазнаўства ў 5—11 класах);
– “Лепшы ўрок па прадмеце фізіка-матэматычнага напрамку” (фізіка, матэматыка, інфарматыка ў 5—11 класах);
– “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўчага напрамку” (прыродазнаўства, хімія, біялогія, геаграфія ў 5—11 класах);
– «Лепшы ўрок ці факультатыўныя заняткі па замежнай мове» (англійская мова, нямецкая мова, французская мова, іспанская мова).
2.5. Дасланыя конкурсныя работы павінны быть прадстаўлены ў электронным і друкаваным выглядзе. Работы, дасланыя толькі ў адным з пералічаных варыянтаў, да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца. Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.
2.6. Тэкст работы павінен быть надрукаваны ў тэкставым рэдактары MSWord. Шрыфт Times New Roman, памер шрыфта – 14. Водступы справа – 10 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу па 20 мм. Нумарацыя старонак зверху па цэнтры старонкі. Асноўны тэкст работы павінен быць захаваны ў асобным файле, назва якога складаецца з прозвішча канкурсанта і слова “text”.
2.7. Усе дадаткі дасылаюцца асобнымі файламі з імем, якое складаецца з прозвішча канкурсанта і слоў “dadatak1”, “dadatak2” і г.д. Мультымедыйныя дадаткі павінны быць выкананы ў праграме MSPowerPoint; сканіраваныя малюнкі і фотаздымкі захаваны ў фармаце JPEG. Cхемы пажадана выконваць у праграме СorelDraw з прадстаўленнем арыгінальнага файла з пашырэннем *.crd. Дыяграмы павінны быць выкананы ў праграме MSExcel з магчымасцю доступа да зыходных даных і іх рэдагавання.
2.8. Дасланая конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай, якая утрымлівае наступныя звесткі:
– прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара (поўнасцю),
– месца працы, пасаду, кваліфікацыйную катэгорыю,
– адрас навучальнай установы, хатні адрас, электронны адрас,
– нумары тэлефонаў (службовага хатняга і мабільнага);
– пашпартныя даныя і нумар страхавога пасведчання;
– тэму ўрока, пазакласнага мерапрыемства або праекта.
Таксама заяўка павінна змяшчаць наступны тэкст: “З палажэнне аб Сёмым конкурсе метадычных распрацовак педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь «Адкрыты ўрок» азнаёмлены, з выкладзенымі ў ім ўмовамі згоды”. Заяўка завяраецца ўласнаручным подпісам аўтара.
Конкурсныя работы дасылаюцца на адрас арганізатара (220013, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77-110) з паметкай “На конкурс “Адкрыты ўрок”.
2.9. Экспертызу работ праводзіць конкурсная камісія (журы) па меры паступлення работ. Журы фарміруецца з прадстаўнікоў зацікаўленых арганізацый па запрашэнні арганізатара конкурсу.
2.10. Конкурсная камісія (журы) складаецца з прадметнага і надпрадметнага журы.
У склад прадметнага журы ўваходзяць члены клуба “Крыштальны журавель”, вядучыя настаўнікі і метадысты у колькасці, якая забяспечвае прапарцыянальнае прадстаўніцтва ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь і г. Мінска. Пры фарміраванні прадметнага журы таксама ўлічваецца прапарцыянальнасць колькасці настаўнікаў-прадметнікаў па кожным з вучэбных прадметаў, урокі па якіх прадстаўлены на конкурс. Работа прадметнага журы ажыццяўляецца па секцыях ў адпаведнасці з намінацыямі конкурсу. У кожнай секцыі прызначаецца старшыня, які таксама з’яўляецца членам надпрадметнага журы.
У склад надпрадметнага журы уваходзяць прадстаўнікі Арганізатара, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый па запрашэнні Арганізатара конкурсу. Узначальваюць журы прадстаўнік арганізатара (сустаршыня) і прадстаўнік адной з зацікаўленых арганізацый па рашэнні арганізатара конкурсу (сустаршыня). Членамі надпрадметнага журы з’яўляюцца таксама старшыні секцый прадметнага журы.
2.11. Экпертыза работ праводзіцца па крытэрыях, пералічаных у раздзеле ІІІ гэтага палажэння.
2.12. Усе работы, дасланыя на конкурс, якія адпавядаюць згаданым у палажэнні крытэрыям, удзельнічаюць у адборачным туры. Прадметнае журы у кожнай намінацыі адбірае не больш як 10 работ-фіналістаў, якія ўдзельнічаюць у другім туры конкурса.
2.13. Аўтары работ, што выйшлі ў фінал, узнагароджваюцца дыпломамі фіналістаў і памятнымі падарункамі. Пералік работ, што выйшлі ў фінал, друкуецца на старонках газеты “Настаўніцкая газета” не пазней як як 15 верасня 2012 года. Правы публікацыі вынікаў адборачнага тура конкурсу належаць выключна Арганізатару.
2.14. Надпрадметнае журы ў кожнай намінацыі вызначае не больш як тры пераможцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі пераможцаў і грашовымі прэміямі ў памеры 1 000 000 (адзін мільён) рублёў.
2.15. У кожнай намінацыі журы можа ў якасці дадатковай ўзнагароды ўстанавіць гран-пры. Уладальнікам гран-пры можа быць толькі адзін з пераможцаў. Уладальнік гран-пры ўзнагароджваецца адпаведным дыпломам і дадатковай грашовай прэміяй ў памеры 500 000 (пяцьсот тысяч) рублёў.
2.16. Вынікі фінальнага тура конкурсу друкуюцца на старонках газеты “Настаўніцкая газета” толькі пасля ўручэння ўзнагарод, але не пазней як 7 кастрычніка 2012 года. Правы першай публікацыі вынікаў фінальнага тура конкурсу належаць выключна Арганізатару.
2.17. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўладальнікаў гран-пры адбудзецца не пазней за 7 кастрычніка 2012 года.
ІІІ. Крытэрыі экспертызы конкурсных работ
3.1. Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ (метадычных распрацовак урокаў) конкурсная камісія (журы) ацэньвае:
- сістэмнасць апісання ўрока (факультатыўных заняткаў) (наяўнасць і cтупень раскрыцця ўсіх яго кампанентаў: мэт, зместу, прыёмаў, метадаў і форм дзейнасці, узаемадзеяння вучняў і настаўніка, сродкаў навучання, выніку урока (факультатыўных заняткаў) і спосабаў яго (іх) ацэнкі), узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць кампанентаў;
- арыгінальнасць урока (факультатыўных заняткаў) і ступень рэалізацыі аўтарскай задумы настаўніка; скіраванасць урока/факультатыўных заняткаў на дасягненне патрабаванняў вучэбнай праграмы (праграмы факультатыўных заняткаў) з улікам асаблівасцей вучняў, неабходнасці выхавання і развіцця асобы вучняў, захавання іх здароўя;
- аргументаванасць, дыягнастычнасць, канкрэтнасць і рэалістычнасць мэт і задач урока; адпаведнасць мэт і задач тыпу ўрока (факультатыўных заняткаў) і патрабаванням вучэбнай праграмы (праграмы факультатыўных заняткаў);
- аптымальнасць адбору і лагічнага структуравання вучэбнага матэрыялу у адпаведнасці з вучэбнай праграмай і этапамі ўрока (факультатыўных заняткаў); практычную скіраванасць урока (факультатыўных заняткаў) і яго арыентацыю на развіццё асобасных якасцей вучняў;
- ступень валодання настаўніка прадметным матэрыялам; забеспячэнне даступнасці матэрыялу для ўспрыняцця; рэалізацыю унутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей, апору на суб’ектыўны вопыт вучняў і развіццё іх асобасных якасцей; аптымальнасць выкарыстання тэхналогій і методык; правільнае ўжыванне педагагічнай тэрміналогіі;
- дзейнасць настаўніка па матывацыі і арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці, арганізацыі вучэбнага узаемадзеяння;
- адэкватнасць выкарыстаных метадаў навучання мэтам і зместу ўрока (факультатыўных заняткаў); эфектыўнасць прымянення індывідуальных, групавых і калектыўных форм арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў; рацыянальнасць адбору дыдактычных сродкаў урока (факультатыўных заняткаў) і ўключэння дыдактычнага абсталявання ў вучэбны працэс;
- кантрольна-ацэначную дзейнасць (адэкватнасць вызначаных аб’ектаў кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, выхадны кантроль і ацэнка індывідуальнай, групавой і калектыўнай вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці, выкарыстанне ацэнкі эфектыўнасці ўрока (факультатыўных заняткаў) для пастаноўкі перспектыўных мэт, вызначэння зместу і аб’ема дамашняга задання);
- адпаведнасць патрабаванням па афармленні конкурсных работ.
ІV. Дадатковыя ўмовы
4.1. У Палажэнне могуць быць унесены змены, якія зацвярджаюцца Арганізатарам.
4.2. Змены ў Палажэнні ўступаюць у сілу з моманта апублікавання ў газеце “Настаўніцкая газета”.