Не шкадуючы сіл і часу

- 22:59Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Для настаўніцы хіміі гімназіі № 37 Мінска выдатніка адукацыі Святланы Шаціла на першым месцы заўсёды вучні і іх поспехі. Да ўласных дасягненняў педагог адносіцца спакойна. Нядаўняе прысваенне ганаровага звання “Мінчанін года” стала для яе сюрпрызам, выклікала змешаныя пачуцці. Да залішняй увагі Святлана Станіславаўна не прывыкла, а тут столькі віншаванняў, інтэрв’ю. 

— Узнагароджанне было вельмі ўрачыстым, прыемна атрымаць такую высокую ацэнку тваёй працы. Ішла да яе больш як тры дзесяцігоддзі, — гаворыць педагог. — Асаблівых прафесійных сакрэтаў у мяне няма: люблю свой прадмет, шукаю ў ім “сваіх” дзяцей, займаюся з імі, не шкадуючы сіл і часу, і, вядома ж, люблю іх усёй душой. 

Сапраўды, падчас інтэрв’ю было адчуванне, што Святлана Станіславаўна спяшаецца кудысьці. Ледзь мы скончылі размову, як яна сказала: “Прабачце, калі ласка, мяне чакаюць дзеці”.

 

Чытайце ў нумары ад 30 верасня 2022 года ў матэрыяле Надзеі Церахавай.