Канцэрт за канцэртам

- 13:15Сацыяльны ракурс, Соцыум

У Бярозаўскай базавай школе імя А.М.Застаўнага ўпэўнены: “Бацькі ў школе пасярод зімы — самая добрая прыкмета”. Забудзем пра вынікі другой чвэрці і планы на трэцюю, паміж гэтымі будзённымі падзеямі шэраг святочных імгненняў — Новы год, Каляды, канікулы!

“Вядома, наш настрой узімку часта зале­жыць ад надвор’я. Так, напярэдадні Новага года мы шчыра планавалі правесці для дзяцей і бацькоў яркую святочную спартландыю па зімовых відах спорту. Тыднямі вакол школы ляжалі пухнатыя гурбы снегу, і нічога не намякала, што нешта можа пайсці не так. Аднак акурат у чацвёртую суботу месяца, якая ў нас традыцыйна з’яўляецца днём сям’і, стала зразумела, што спаборніцтвы па зімовых відах спорту прыйдзецца пераносіць пад школьны дах. Але наш настаўнік фізічнай культуры не разгубіўся і знайшоў выйсце — замест снежных баталій баць­коў чакалі скокі ў мяхах і лепка ўяўных снегавікоў. Без снегу, затое ў цяпле”, — узгадвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Сяргееўна Юдчыц.

На шчасце, ёсць яшчэ рэчы, на якія надвор’е ніяк не ўплывае, — гэта наша любоў да смачнай і прыгожай ежы. Менавіта гэтай усеагульнай чалавечай слабасцю карыстаюцца ў школе, каб арганізаваць цёплыя сямейныя сустрэчы.

 

Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 30 снежня 2022 года.