Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій адсвяткаваў 50-годдзе

- 16:22Образование

Сёння БДУТ — адзіная профільная ўстанова вышэйшай адукацыі ў краіне, дзе ажыццяўляюць падрыхтоўку поўнага спектра спецыялістаў для харчовай, перапрацоўчай і хімічнай прамысловасці, а таксама сферы грамадскага харчавання. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Універсітэт ажыццяўляе навучанне па 15 спецыяльнасцях. Зараз тут вучацца звыш 2,5 тыс. студэнтаў. БДУТ — гэта яшчэ і буйны навуковы цэнтр. Фундаментальныя навуковыя даследаванні, якія вядуцца ў гэтай УВА, уваходзяць у план важнейшых навукова-даследчых работ Нацыянальнай акадэміі навук.

Павіншаваць калектыў БДУТ з юбілеем прыехала шмат ганаровых гасцей, у тым ліку — першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч.

БДУТ — унікальны ўніверсітэт не толькі для Беларусі, але і для ўсёй тэрыторыі СНД. Гэтая ўстанова з’яўляецца прамым удзельнікам забеспячэння харчовай бяспекі краіны. Аграрыі прыкладаюць намаганні, каб сабраць ураджай. Але для таго, каб яго перапрацаваць і атрымаць гатовую прадукцыю, неабходны спецыялісты па харчовых тэхналогіях. Што тычыцца хімічных тэхналогій — гэта адзін з ключавых напрамкаў нашай эканомікі. Універсітэт стварае значныя адукацыйныя траекторыі і ўносіць вялікі ўклад у навуку. Тут рыхтуюць сапраўдных спецыялістаў, патрыётаў і прафесіяналаў. У бліжэйшы час БДУТ будзе дынамічна развівацца. Ужо распрацавана адпаведная стратэгія развіцця да 2025 г., — паведаміў А. Бахановіч.

Пасля шчырых слоў віншавання першы намеснік міністра ўручыў выкладчыкам універсітэта заслужаныя ўзнагароды. 11 педагагічных работнікаў былі адзначаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі», сярод іх рэктар Максім Кіркор.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота аўтара