Усё распісана па мінутах. Як падрыхтаваліся да ЦЭ ў Лельчыцах

- 11:18Образование

Аб падрыхтоўцы да правядзення цэнтралізаванага экзамену карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» расказаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Лельчыцкага райвыканкама Уладзімір Грыб.

14 мая пройдзе першы ЦЭ па рускай і беларускай мовах. Усе дзеянні ўдзельнікаў іспыту і аргкамітэта распісаны літаральна па мінутах.

У гэтым годзе ў раёне 168 выпускнікоў 11-х класаў. Адно дзіця вызвалена ад ЦЭ па стане здароўя, знаходзілася на дамашнім навучанні. Да таго ж два навучэнцы вырашылі здаваць экзамен у парадку экстэрнату.

У прызначаны дзень усе вучні збяруцца ў сваіх ўстановах. Мы іх пакормім снеданнем. Потым цэнтралізавана прывязём у Лельчыцкі дзяржаўны каледж — базу для правядзення ЦЭ, дзе ўжо праходзіла яго рэпетыцыя, — адзначыў У. Грыб.

Па яго словах, у 11.00 пачнецца экзамен. Але ўжо а 10-й гадзіне ўсе выпускнікі павінны быць у каледжы. Суправаджаць іх будуць дырэктары школ і гімназіі, класныя кіраўнікі.

У кожнай аўдыторыі падчас іспыту будуць знаходзіцца па тры педработнікі, адзін з іх прадметнік. Усяго ў правядзенні адказнага мерапрыемства задзейнічаны 55 педработнікаў. Яны акажуць усю магчымую падтрымку вучням, каб ім было камфортна.

Пры неабходнасці дзецям будзе аказвацца меддапамога кваліфікаваным спецыялістам. Урач зможа аформіць даведку аб тым, што па ўважлівай прычыне выпускнік будзе здаваць экзамен у рэзервовы дзень.

Натуральна, хваляванне прысутнічае і ў арганізатараў, і ў удзельнікаў ЦЭ. Але разам з тым ёсць упэўненасць, што добрая падрыхтоўка да мерапрыемства дазволіць правесці яго спакойна, — сказаў суразмоўнік.

Надзея ЦЕРАХАВА
Фота аўтара, а таксама з архіва рэдакцыі

 

Навіна па тэме: 

Школьники будут прибывать в пункты сдачи централизованного экзамена по графику