Сапраўдны крытэрый глыбіні засвоенага матэрыялу — гэта ўменне рашаць біялагічныя задачы і прымяняць для гэтага тэарэтычныя веды. З гэтай мэтай настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 3 Хойнікаў Ганна Даніленка прымяняе алгарытмы. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.
— Возьмем задачы па генетыцы, бо яны адны з найважнейшых у біялогіі, — адзначае Ганна Аляксандраўна. — Матэрыял па генетыцы больш зручна пачынаць з вывучэння новай тэрміналогіі і засваення літарнай сімволікі, прынятай у генетыцы, і толькі пасля гэтага прыступаць да асваення генетычных законаў. На этапе замацавання або праверкі дамашняга задання прапаную выканаць практыкаванні на суадносіны.
1. Жаночая асобіна |
А) ♀ |
2. Сімвал бацькоўскіх арганізмаў |
Б) Р |
3. Сімвал патомкаў |
В) F |
4. Мужчынская асобіна |
Г) ♂ |
5. Знак скрыжоўвання |
Д) х |
Прыклады алгарытмаў, якія педагог выкарыстоўвае.
Алгарытм для напісання гамет. Перш за ўсё Ганна Даніленка ўдзяляе ўвагу фарміраванню і ўдасканаленню навыку напісання гамет пры дапамозе розных практыкаванняў. Усю разнастайнасць генетычных задач можна звесці да двух асноўных тыпаў: задачы, якія прадугледжваюць знаходжанне генатыпаў/фенатыпаў патомкаў пры вядомым генатыпе/фенатыпе бацькоўскіх арганізмаў, іх называюць прамымі; задачы, у якіх на аснове генатыпу/фенатыпу патомкаў вызначаецца генатып/фенатып бацькоўскіх арганізмаў, называюцца зваротнымі.
Алгарытм рашэння прамой задачы можна прымяняць, толькі калі ў вучняў ужо сфарміраваны навыкі рашэння задачы, вызначэння тыпаў і колькасці гамет. Акрамя элементарных падрыхтоўчых дзеянняў, неабходна выкарыстоўваць дзяленне задачы на фрагменты, кожны з якіх аналізуецца і рашаецца.
Для прымянення алгарытму рашэння зваротнай задачы выкарыстоўваюцца задачы, у якіх вядомы генатып/фенатып патомкаў. Неабходна прааналізаваць генатып і фенатып патомкаў для вызначэння генатыпу бацькоўскіх арганізмаў. Асаблівую ўвагу звярнуць на расшчапленне па генатыпе і фенатыпе сярод патомкаў. Зваротную задачу, асабліва на пачатковых этапах, можна рашыць шляхам падбору. Для гэтага выпісаць усе варыянты скрыжоўванняў і выбраць той, які адпавядае ўмовам задачы.
Алгарытм рашэння задач на прыкметы, счэпленыя з полам. У задачах на счэпленае з полам наследаванне, гены, якія вызначаюць развіццё прыкмет, што разглядаюцца, ляжаць у палавых храмасомах. Сярод такіх задач можна вылучыць прамыя і зваротныя, але яны маюць шэраг асаблівасцей.
Алгарытм рашэння задач: “Счэпленае наследаванне і кросінговер”. Настаўніца прапануе алгарытм рашэння задачы для профільнага навучання ў 11 класе.
У перца чырвоная афарбоўка плода дамінуе над зялёнай, а высокі рост сцябла над карлікавым. Гены, якія вызначаюць афарбоўку плода і вышыню сцябла, ляжаць у адной храмасоме, адлегласць паміж імі 40 марганід. Скрыжоўваецца гетэразіготная па абодвух прыкметах расліна (адна з бацькоўскіх асобін была гомазіготнай высокай чырвонай, а другая — зялёнай нізкай) з карлікавым плодам зялёнай афарбоўкі. Якое патомства і ў якіх суадносінах можна чакаць ад гэтага скрыжоўвання?
Рашэнне. А — ген, які вызначае чырвоную афарбоўку плода; а — ген, які вызначае зялёную афарбоўку плода; В — ген, які вызначае высокі рост сцябла; в — ген, які вызначае карлікавасць; адлегласць паміж генамі = 40 марганід.
Паколькі адлегласць = 40 м, то гены не цалкам счэпленыя. У сувязі з тым, што ген росту сцябла і афарбоўкі пладоў счэпленыя, генатып раслін запісваецца ў выглядзе храмасомнай карты. Паколькі ў гетэразіготнай асобіны гены А і В прыйшлі ад аднаго з бацькоў, а гены а і в ад другога з бацькоў, то яе генатып будзе:
Ва ўмове задачы сказана, што, адлегласць паміж генамі роўная 40 марганідам. Гэта азначае, што, акрамя нармальных гамет (некрасоверных), у асобіны:
будуць красоверныя гаметы. Некрасоверныя гаметы: A B і ab — назіраюцца ў суадносінах
красоверныя гаметы:
Другі з бацькоў будзе мець генатып:
і адзін тып гамет: а в.
Разгледзім скрыжоўванне:
G: некрасоверныя: АВ — 30%, ab — 30%; красоверныя: Ab — 20%, aB — 20%.
F1:
Верагоднасць з’яўлення чырвоных высокіх раслін — 30%, зялёных нізкіх — 30%, чырвоных нізкіх — 20%, зялёных высокіх — 20%.
— У далейшым я прымяняю парную форму работы “Ты — мне, я — табе”, калі задача рашаецца з прагаворваннем уголас алгарытмічных дзеянняў суседу па парце, — адзначае настаўніца. — Адзін з удзельнікаў выступае ў ролі слухача, затым ролі мяняюцца. На гэтым этапе можна прапанаваць рашыць задачу каля дошкі ў ролі настаўніка. Такі прыём выкарыстоўваю ў пачатку знаёмства з рашэннем генетычных задач, задач на монагібрыднае скрыжоўванне, напісаннем тыпаў гамет.
На наступным этапе педагог дае вучням пералік заданняў для рэалізацыі сфарміраванага навыку, у якім пераважае іх самастойная работа. На кантрольна-ацэначным этапе вучні атрымліваюць задачы з розным узроўнем складанасці. Самаацэнку сваёй работы вучні праводзяць па прынцыпах “умею”, “умею, але трэба ўдасканальваць”, “навучуся” або самаацэнку вынікаў у адпаведнасці з эталонам (задача — бал або колькасць вырашаных задач — бал). Гэта стварае на ўроку сітуацыю поспеху.
Працуючы па алгарытме, кожны навучэнец самастойна здабывае веды, ва ўласцівым толькі яму тэмпе выконвае прапанаваныя заданні, вучыцца планаваць і аналізаваць уласную дзейнасць.
Надзея ЦЕРАХАВА
Фота аўтара