Эстафета ў “Раўбічах” належыць беларускам

- 12:06Апошнія запісы, Спартыўныя падзеі

23 лютага беларускія біятланісткі Ганна Сола, Дар’я Блашко і Дзінара Алімбекава выйгралі дзявочую (да 19 гадоў) эстафету 3×6 км на чэмпіянаце свету сярод юнакоў і юніёраў у спартыўным комплексе “Раўбічы”.

Каманда Беларусі стала пераможцай без штрафных кругоў і з 7 дадатковымі патронамі. Дзяўчаты прадэманстравалі не толькі нядрэнную стральбу, яны завяршылі эстафетную гонку з вынікам 51 хв. 50,2 с. Нагадаем нашым чытачам, што гэта ўжо другі медаль беларускіх біятланістак. Першы быў заваяваны Дар’яй Блашко ў спрынце на 6 км.
Таксама ў тройку лідараў трапілі каманды Расіі (+14 с., 1 штрафны круг, 9 дадатковых патронаў) і Нарвегіі (+1 хв. 3,5 с., без штрафных кругоў, 4 дадатковыя патроны).

Падрыхтавала Наталля АЛЁХІНА.
Фота Аляксандра ШЭЛЕГАВА.