На Маларытчыне падвялі вынікі раённай алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, якая праводзілася з мэтай падрыхтоўкі вучняў да надзвычайных сітуацый і фарміравання навыкаў аховы жыцця і здароўя.
У першым этапе спаборніцтва ўзялі ўдзел 435 школьнікаў. Наймацнейшыя з іх вызначаліся ў 3 узроставых катэгорыях (1—4, 5—7, 8—11 класы) падчас другога этапу, які прайшоў на базе Маларыцкай раённай гімназіі. Удзельнікі паказалі добрыя веды.
Дыпломы І ступені атрымалі чацвёртакласнік Канстанцін Пархамук з Дарапеевіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы (настаўніца Ірына Яшчук), сямікласнік Іван Сымонік і дзевяцікласнік Антон Касцючык з Ланской сярэдняй школы (настаўнік Віталь Касцючык).
Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.