Юныя алімпіяднікі

- 17:15Нам пішуць

95 навучэнцаў трэціх і чацвёртых класаў Мастоўскага раёна ўзялі ўдзел у раённай алімпіядзе па шасці вучэбных прадметах — рускай і беларускай мове, беларускім і рускім літаратурным чытанні, матэматыцы, прадмеце “Чалавек і свет”.

Алімпіядныя заданні падрыхтавалі спецыялісты Мастоўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Кожны з удзельнікаў зрабіў свой прадукцыйны крок на шляху пазнання, вырашаючы нестандартныя задачы, выконваючы займальныя граматычныя практыкаванні, вызначаючы адзін правільны адказ у тэстах, дэманструючы цудоўныя веды пра навакольны свет, пра Рэспубліку Беларусь, яе сучаснае і мінулае. Абсалютнымі пераможцамі раённых прадметных алімпіяд сталі Кірыл Грыневіч, Дар’я Панас, Арына Бандарчык, Наталля Заблоцкая з гімназіі № 1 Мастоў; Аляксандр Венскі, Ян Даніловіч з сярэдняй школы № 2 Мастоў; Вікторыя Дзедзіна з сярэдняй школы № 3 Мастоў; Кірыл Масюк з сярэдняй школы № 5 Мастоў; Вераніка Якусевіч з Лунненскай сярэдняй школы. Вучняў падрыхтавалі настаўнікі М.М.Тупякова, М.Л.Масюк, С.Л.Панькова, А.І.Кіжук, В.М.Бялайц, Н.Б.Галаванава, І.М.Елісеева, Н.У.Сукач, Н.А.Буркас.

Пераможцы алімпіяды будуць узнагароджаны на ўрачыстых лінейках, прысвечаных заканчэнню навучальнага года, дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Мастоўскага райвыканкама.

Галіна ГЛУТКІНА,
загадчык Мастоўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.