Палітра радасці

- 11:59Нам пішуць

У сярэдзіне мая ў Ціманаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна прайшоў тыдзень псіхалагічнай разгрузкі для навучэнцаў пад назвай “Рознакаляровы тыдзень”. Асноўная мэта — зняць псіхаэмацыянальнае напружанне і стомленасць, актывізаваць станоўчыя эмоцыі.

Кожны дзень быў прысвечаны пэўнаму колеру і меў выхаваўчае значэнне: “чырвоны” — дзень прафілактыкі проціпраўных паводзін, “сіні” — дзень дружбы, “зялёны” — дзень добрых спраў і ветлівасці, “жоўты” — дзень зносін, “мультыколер” — дзень выдатнага настрою.

Дзеці ўзялі актыўны ўдзел у акцыі “Ланцужок добрых спраў”, “Сонечны фатограф”, “Смайлік-шоу”, у конкурсе на самае крэатыўнае ўпрыгожванне дзвярэй свайго класа. За выкананне заданняў кожны клас атрымліваў балы.Класы, якія перамаглі ў “рознакаляровых конкурсах”, былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі. Але самы каштоўны вынік нашага “рознакаляровага тыдня” — добры настрой, эмацыянальны ўздым, усмешкі дарослых і дзяцей, палёт фантазіі і творчасці.

Ірына ІЛЬЮШЧАНКА,
намеснік дырэктара Ціманаўскай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна.