ЗША: амерыканскія студэнты нарошчваюць даўгі

- 12:15Паралелі

Пры тым, што зараз амерыканскі рынак знаходзіцца на ўздыме, беспрацоўе зніжаецца, даўгі маладых амерыканцаў узлятаюць да нябёс.

Па даных Consumer Federation of America, за мінулы год колькасць фактычных дэфолтаў (нявыплаты на працягу больш чым 270 дзён) па студэнцкіх пазыках у рамках праграмы Federal Direct Loan вырасла на 17% — з 3,6 да 4,2 млн. І гэта без уліку масы дэфолтаў па прыватных крэдытах на адукацыю і г.д. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, зараз сумарныя студэнцкія даўгі прыкладна 42 млн амерыканцаў складаюць 1,3—1,4 трлн долараў ЗША.